10:01 28.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Жанчыны з розных палітычных партый вырашылі аб’яднацца ў адну сетку
У Менску актывісткі шэрагу апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый падпісалі дэклярацыю пра стварэньне «Жаночай сеткі». Аргкамітэт зоймецца падрыхтоўкай устаноўчага сходу, які заплянаваны на ліпень 2015 году.
Прадстаўніцы «Жаночай сеткі»Аб’яднацца ў «Жаночую сетку» вырашылі прадстаўніцы Партыі БНФ, БСДП (Грамада), Маладых сацыял-дэмакратаў — Маладая грамада, партыі «Справядлівы сьвет» і Цэнтру рэгіянальнага разьвіцьця з Гомеля.
Галоўную мэту аб’яднаньня ініцыятаркі бачаць у абмене досьведам, інфармацыяй, а таксама ў падтрымцы салідарнасьці паміж жанчынамі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазыцыю.
Адна з ініцыятарак «Жаночай сеткі», намесьніца старшыні Партыі БНФ Вольга Лагвіновіч:
«Нягледзячы на нашы палітычныя пазыцыі, мы вырашылі, што ў нас вельмі шмат агульнага, і на падмурку гэтага нам трэба аб’яднацца. Гэта пачалося зь міжасабовых стасункаў. Мы правялі шэраг лякальных сустрэч у рэгіёнах і ўбачылі, што нашая ідэя шмат каму падабаецца. Але на першую сустрэчу сабралася 14 чалавек. Мы мяркуем існаваць як нефармальнае аб’яднаньне, мы не зьбіраемся выходзіць са сваіх партый. Гэта будзе, хутчэй, як падтрымка адна адной жанчынаў, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазыцыю. Мы хацелі б таксама, каб да нас далучыліся жанчыны, якія не ўваходзяць у нейкія арганізацыі, але хочуць далучыцца да сфэры прыняцьця рашэньняў. Напрыклад, калі яны будуць балятавацца ў органы ўлады».
Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода, чым будзе адрозьнівацца «Жаночая сетка» ад ужо існых жаночых аб’яднаньняў, Вольга Лагвіновіч адзначыла:
«Мы пакуль што ўнікальныя тым, што дзейнічаем у межах сваіх арганізацый. Гэта будзе абмен інфармацыяй, досьведам і жаночая салідарнасьць, падтрымка ў нейкіх ініцыятывах».
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме