21:17 29.04.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЖУРНАЛІСТКІ ЗАКЛІКАЛІ ДА ПРАФЕСІЙНАЙ САЛІДАРНАСЦІ («Европа ждет, пока нас убьют?»)
Вядомыя беларускія журналісткі Ірына Халіп, Святлана Калінкіна, Наталля Радзіна і Марына Коктыш пад час прэсавай канферэнцыі, якая 29 красавіка прайшла ў офісе БАЖ, распавялі пра ціск на іх з боку следчых органаў і МУС, а таксама заклікалі ўсіх калег да прафесійнай салідарнасці.
Варта адзначыць, што следчыя дзеянні ў дачыненні да гэтых журналістак вядуцца ў межах расследавання крымінальнай справы, узбуджанай пракуратурай Гомельскай вобласці 31 снежня 2009 паводле часткі 2 артыкула 188 КК РБ па факце з’яўлення ў Інтэрнеце паклёпу на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.
28 красавіка гэтых чатырох журналістак выклікалі на допыты ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Як распавяла намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Святлана Калінкіна, ужо прайшла экспертыза адабраных кампутараў, якія належаць ёй і сыну журналісткі.
“У маіх кампутарах сапраўды знайшлі матэр’ялы са словам “Корж”, але гэта былі адрасы ў Мінску, дзе ёсць вуліцы і завулкі Каржанеўскага, і агульнадаступны тэлефонны даведнік, які таксама ёсць у інтэрнеце на шмат якіх сайтах. Ніякіх іншых матэр’ялаў, у якіх былі б словы “Корж”, “Дудкін”, “Бузік”, сваякі арыштаваных міліцыянтаў, і нават са словам “дыктатура” у маіх кампутарах знойдзена не было. Таксама не было знойдзена ніякіх доказаў таго, што я з’яўляюся рэдактарам ці адміністратарам сайтаў “Хартыя’97” ці “Беларускі партызан”. З аднаго боку, гэта вельмі добрая навіна, хаця нават калі б на ўсе пытанні былі б адказы “так”, гэта не было б падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле “Паклёп”. Але следства працягваецца, кампутары, флэш-карты і гэтак далей – усё застаецца там, і што яны зараз яшчэ будуць шукаць, на самой справе невядома, - адзначыла Святлана Калінкіна. – Напярэдадні важнай палітычнай кампаніі ідзе наступ на незалежную журналістыку ў цэлым і на інтэрнет-сайты ў прыватнасці. І толькі наша агульная салідарнасць можа спыніць гэты наступ”.
Кампутары яшчэ аднаго намесніка рэдактара “Народнай волі” Марыны Коктыш таксама адпраўлены на дадатковую экспертызу.
“На дадатковую экспертызу адправілі нават дыск з серыялам “Доктар Хаўс”, які мне запісаў калега, і следчы, відаць, мяркуе, што паміж серыямі альбо ў тытрах хаваюцца нейкія зашыфраваныя файлы… Але ў мяне яшчэ адна не вельмі добрая навіна. Учора ўвечары мне патэлефанавалі з МУС і запрасілі на размову з прадстаўніком Службы ўласнай бяспекі (СУБ) гэтага ведамства, - паведаміла журналістка. – Сёння я была там. Прадстаўнік Службы ўласнай бяспекі МУС сказаў, што ім перададзены дыск, які быў запісаны пад час ператрусу ў маёй кватэры. Дакладней, фрагмент таго запісу. На гэтым дыску ўтрымліваецца матэр’ял, які не мае ніякага дачынення да крымінальнай справы, якая зараз расследуецца, на гэтым дыску проста адзнятыя некалькі аркушоў паперы, на якіх утрымліваецца інфармацыя, датычная оганаў унутраных спраў. Проста статыстыка, дзе і колькі не хапае ўчастковых, якія месцы вакантныя, якая вобласць лідыруе па якой злачыннасці, то бок, сухая казённая статыстыка. Мне сказалі, што пасля таго, як у СУБ быў перададзены гэты дыск, было арганізавана паседжанне нейкай экспертнай камісіі, якая дала заключэнне, што гэтая інфармацыя, якая была раздрукавана з інтэрнета, знаходзіцца пад грыфам “Для службовага карыстання” (ДСК). І яны ўзбудзілі праверку, адкуль у мяне магла з’явіцца гэта інфармацыя і хто канкрэтна з супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення кадраў МУС мог здаць мне гэтую інфармацыю. Я сёння адмовілся даваць якіясці тлумачэнні, бо, на мой погляд, гэта незаконна: крымінальная справа яшчэ ідзе, але нейкім чынам доступ да матэр’ялаў крымінальнай справы, якую вядзе дазнаўца Пусеў, маюць абсалютна іншыя асобы. Мы развіталіся з гэтымі прадстаўнікамі МУС, не знайшоўшы агульнае мовы. Яны вельмі расчараваліся і на развітанне, калі мяне ўжо выводзілі з чацвёртага паверха па лесвіцы, адзін з іх сказаў: вы не думайце, што гэта МУС на вас цісне, вы ж самі ведаеце, чыімі рукамі гэта ўсё робіцца…”
Журналістка Ірына Халіп не хавала эмоцый. “Я хацела б сказаць “дзякуй” усім гэтым спадарам Пусевым і іншым Чуям за тое, што ўчора ўсё ж такі ўсе “гюльчатаі” адкрылі тварыкі, і мы зразумелі самую важную рэч: ніякай крымінальнай справы няма! Ніякага Каржа не існуе ў прыродзе, гэта выдумка, прычым не самая ўдалая. Насамрэч пад усімі гэтымі незразумелымі імёнамі, пад усімі паперкамі, пад гэтым дахам ідзе вайна – вайна на знішчэнне незалежных журналістаў, вайна на знішчэнне незалежных сайтаў. І расповед Марыны Коктыш гэта пацвярджае, і тое, што адбылося з яе аўтамабілем, і фінгал Наташы Радзінай таксама лішні раз можа гэта пацвердзіць. Ідзе вайна, нас забіваюць. Пакуль яшчэ нас спрабуюць забіць прафесійна, маральна, дэмаралізаваць поўнасцю, але, выбачайце, заўтра, калі мы не праспрабуем штосці рабіць, нас пачнуць забіваць ужо фізічна… Пасля таго, што адбылося 16 сакавіка, мы з калегамі былі запрошаны на сустрэчу з прадстаўнікамі Еўрасаюза. Нам сказалі: дзяўчаты, не перажывайце! Рэакцыя ЕС паследуе без замаруджванняў і будзе вельмі жорсткай. Рэакцыя паследавала такая, што лепш бы яе не было ўвогуле… Мы не можам разлічваць ні на каго, апроч сябе і сваіх калег. Пакуль у Беларусі ёсць нафтагазавы транзіт, а таксама цэмент, гной і бульба, вось увесь гэты гнойна-бульбяны бізнес будзе вызначаць стаўленне да нас”.
Моцны ўціск аказваецца і на рэдактара сайта “Хартыя’97” Наталлю Радзіну. “Відавочна, што ідзе ціск напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, такога мы не зведвалі ні перад аднымі прэзідэнцкімі выбарамі. Відавочна, што ўлады хочуць знішчыць апошнія крыніцы незалежнай інфармацыі, і я абсалютна звязваю ціск на сайт “Хартыі’97” з тым, што лідэр “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў абвесціў пра намер ісці кандыдатам у прэзідэнты, бо офіс сайта “Хартыі’97” быў разгромлены на наступны ж дзень пасля публікацыі першага інтэрв’ю з ім, дзе Саннікаў абвесціў пра свой намер ісці ў прэзідэнты”, - адзначыла Наталля Радзіна.
Намеснік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец падкрэсліў, што следчыя органы сваімі дзеяннямі ў дачыненні да журналістак ажыццяўляюць спробы ўвайсці ў таямніцу асабістага жыцця.
“Асабістая перапіска – гэта тое, што ахоўваецца і Канстытуцыяй, і заканадаўствам, а тут мы бачым, што праз вывучэнне зместу кампутараў і паштовых скрыняў ажыццяўляецца менавіта ўмяшальніцтва ў таямніцу асабістага жыцця, нават не падазраваных, не абвінавачваемых, а сведкаў. Гэта наогул вельмі дзіўна, што сведкаў увесь час цягаюць на допыты, праводзяць ператрусы, забіраюць у іх маёмасць. Гэта такая ганебная старонка беларускай праваахоўнай сістэмы”.
Генадзь ЛОГІНАЎ
* * *
Белорусские журналистки: «Европа ждет, пока нас убьют?»
Давление на независимых журналистов в Беларуси усилилось – обыски, допросы, возбуждение все новых и новых уголовных дел.
Белорусские журналистки Наталья Радина, Ирина Халип, Светлана Калинкина и Марина Коктыш, которых преследуют в рамках уголовного дела, возбужденного якобы по факту клеветы в СМИ на бывшего начальника Управления КГБ по Гомельской области Ивана Коржа, провели сегодня в офисе Белорусской ассоциации журналистов пресс-конференцию.
Журналистка сайта charter97.org Наталья Радина напомнила на пресс-конференции о том, что вчера во время допроса дознаватель Управления внутренних дел Гомеля Александр Пусев ознакомил ее с постановлением о необходимости проведения повторной экспертизы конфискованных в арендуемой ею квартиры 8 компьютеров с целью выяснить, занимаются ли с них администрированием сайта charter97.org. Действия милиционеров подтверждают, что дело о клевете – это лишь повод для давления на популярный оппозиционный интернет-ресурс.
Кроме того, журналистка сообщила, что сегодня стало известно о возбуждении второго уголовного дела за публикации на сайте charter97.org. Уголовное дело возбуждено Генеральной прокуратурой также по факту клеветы в…комментариях к опубликованным на сайте статьям. Речь идет о статье, перепечатанной из газеты администрации Лукашенко «Советская Белоруссия», автором выступил бывший «афганец» Александр Рыжанков и которая была написано в традициях советской пропаганды: с осуждениям воинов-«афганцев», выступающих против власти и отказавшихся взять медали из рук Лукашенко – Олега Волчека и Александра Комаровского.
«Наступление на сайт charter97.org я связываю исключительно с грядущими президентскими выборами - власти очень бояться роста популярности независимы интернет-ресурсов, люди ищут правду, они устали от лжи официальных СМИ. Я также уверена, что атака на нас вызвана намерением лидера «Европейской Беларуси» Андрея Санникова идти кандидатом в президенты.
Я сегодня обращаюсь, к вам, коллеги-журналисты. Эти два уголовных дела возбуждены для того, чтобы нас запугать. Не забывайте, что в Беларуси уже были приговорены к лишению свободы за публикации журналисты Павел Можейко, Николай Маркевич, Виктор Ивашкевич. Не забывайте, что в этой стране были убиты журналисты Дмитрий Завадский и Вероника Черкасова. Лукашенко очень боится предстоящих выборов, больше, наверное, чем когда-либо. И из-за этого страха он способен на многое. Сегодня с каждой из нас может произойти все что угодно. Нам очень нужна солидарность. И очень оскорбляет молчание Евросоюза, который никак не реагирует давление на журналистов в Беларуси. Возможно, Европа ждет, когда нас убьют?», - спросила Наталья Радина.
Журналистки «Народной воли» Светлана Калинкина и Марина Коктыш также рассказали об обстоятельствах посещения вчера Первомайского РУВД Минска, куда всех четверых журналисток вызвали для ознакомления с результатами компьютерно-технической экспертизы изъятых у нее компьютеров. Никаких материалов, «оскорбляющих» Ивана Коржа, в компьютерах журналисток не найдено. Однако компьютеры не были возвращены.
И если компьютеры Натальи Радиной отправлены на повторную экспертизу для выяснения администрировался ли с них сайт charter97.org, то в компьютерах Светланы Калинкиной и Ирины Халип, поручено расшифровать удаленные или зашифрованные документы. Также в компьютерах всех четверых журналисток велено взломать пароли от почты и Skype.
«Что сейчас будут в наших компьютерах, неизвестно. Потому что ищут даже то, что не имеет никакого отношения к данному уголовному делу. Считаю, что найдено просто основание, чтобы надавить на меня и моих коллег, которые также пишут о достаточно «громких» темах, чтобы дискредитировать нас. Все это давление на независимых журналистов происходит из-за предстоящих президентских выборов», - отметила Светлана Калинкина.
Замредактора «Народной воли» Марину Коктыш сегодня также вызвали в Службу собственной безопасности Министерства внутренних дел, где ей сообщили, что во время обыска в ее квартире была найдена бумага, касающаяся органов внутренних дел. «Это обычная статистика: где сколько не хватает участковых, какие места вакантные, какая область по какой преступности лидирует. Сухая казенная статистика. Мне сказали, что некая экспертная комиссия дала заключения, что эти сведения – под грифом ДСП. И они начали проверку, кто из сотрудников МВД мог дать мне эту информацию», - сообщила Марина Коктыш.
Журналистка Ирина Халип во время пресс-конференции призвала журналистов к солидарности и борьбе за свои права.
«Прежде всего хочу сказать спасибо всем Пусевым и прочим Чуям за то, что вчера благодаря им мы наконец узнали самое главное: никакого уголовного дела нет, и никакого Коржа не существует в природе. Все это выдумка. Вчера Гюльчатай открыла личико и подтвердила, наконец, что идет война. Идет уничтожение журналистов, идет уничтожение независимый сайтов.
После 16 марта все мы встречались с представителями Евросоюза. Нас заверили, что скоро последует жесткая реакция. Но реакция была такой, что лучше бы ее не было вообще. Вроде как «мы, конечно, осуждаем, но у режима есть шанс исправиться на местных выборах». Так что нет смысла ждать адекватной реакции от Европы. Пока существует транзит нефти и газа, цемент, навоз и картошка – весь этот картофельно-навозный бизнес будет важнее, чем какая-то там свобода слова и наша жизнь.
Журналистов спасут только журналисты. Опыт показывает, что только так и бывает. Вспомните, как в 1997 году мы, журналисты, добились освобождения Павла Шеремета. Именно журналисты австрийских изданий спустя восемь лет ответили наконец на вопрос, за который два года отсидел Валерий Левоневский: на чьи деньги Лукашенко отдыхал в Австрии? Так что рассчитывать мы можем только на себя и своих коллег. Поэтому я хочу обратиться к своим коллегам во всем мире: спасибо, коллеги, вам небезразлично то, что с нами происходит, и нам снова нужна ваша солидарность. Пусть западные СМИ подумают, что, размещая рекламу компаний, которые поддерживают здешний режим, они опосредованно участвуют в уничтожении свободы слова. А интернет-компании – Gmail, Yahoo, mail.ru, Facebook, Twitter, Skype, ISQ, Яндекс и другие – должны понять, что это не наши, а их почтовые ящики будут взламывать. Давайте будем солидарны, давайте действовать вместе, и разве мы не справимся с каким-то там Лукашенко – с мелким узурпатором?», - заявила журналистка.
"Народная Воля" () 29.04.2010. 14:47
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме