17:45 08.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЖАНЧЫНЫ БСДП ВЫСТУПІЛІ З ІНІЦЫЯТЫВАЙ СТВАРЭННЯ ЖАНОЧАГА КРЫЛА ПАРТЫІ

Даўно выказаная ідэя ўзмацнення актыўнасці жанчын у прыняцці палітычных рашэнняў стала пакрысе ўвасабляцца ў жыцьцё. Жанчыны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) ініцыюць стварэнне жаночага крыла БСДП. Ініцыятарамі стварэння жаночага крыла выступілі Вольга Тыгрыцкая, Марына Гундар, Марыя Рудакоўская і іншыя жанчыны, якія маюць намер звярнуцца з адпаведнай заявай да З’езда партыі. Ужо распачаўся збор подпісаў сяброў партыі ў падтрымку гэтай ініцыятывы. 

“Трэба адзначыць, што сама форма “Жаночае крыло” не з’яўляецца арыгінальным рашэннем, калі глядзець на гэта вачамі сяброў еўрапейскіх палітычных партый, але для нашага беларускага сацыял-дэмакратычнага асяроддзя гэта першы крок...” распавяла адна з ініцыятараў Вольга Тыгрыцкая.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме