11:45 05.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
«Зьезд павінен заявіць пра эўрапейскую ідэнтычнасьць беларусаў»
Сустаршыні Ўсебеларускага зьезду за незалежнасьць, які адбыўся 12 гадоў таму — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч — выступілі з заклікам падтрымаць ідэю правядзеньня новага агульнанацыянальнага форуму, якую выказаў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў. Чаму зараз зноў стала актуальнай ідэя Ўсебеларускага зьезду? У якой форме можа прайсьці гэты форум? Ці можа ён аб’яднаць апазыцыю? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Роўда.
Цыганкоў: Наколькі актуальная зараз ідэя такога Ўсебеларускага зьезду? Чаму цяпер зьявілася патрэба правесьці такі форум? Ці тут найперш замежнапалітычныя альбо ўнутрыпалітычныя прычыны?Роўда: Гэта ўзаемазьвязаныя чыньнікі. І замежнапалітычная сытуацыя мяняецца. Найперш я маю на ўвазе падпісаньне беларускім кіраўніцтвам пэўных дамоваў з Расеяй і Казахстанам, якія павінны прывесьці ў 2015 годзе да ўтварэньня Эўразійскага саюзу. Паступова, пакрысе Расея прыбірае да сябе найбольш прывабныя аб’екты ў Беларусі. Адбыўся продаж Белтрансгазу, зараз ідуць размовы пра працяг гэтага працэсу.
Лукашэнка проста вымушаны ісьці на прыцягненьне расейскага капіталу, бо эканамічная сытуацыя вельмі кепская. Эканамічны крызіс працягваецца, і эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі становіцца тым чыньнікам, які ўплывае на пагрозу страты незалежнасьці. Я думаю, Расея паспрабуе рабіць гэта крок за крокам, паступова, да 2015 году.
Такім чынам, пагроза існуе, і склікаць такі сход, на маю думку, вельмі лягічна.
Цыганкоў: 12 гадоў таму Ўсебеларускі Сход, які адбыўся ў разгар тагачасных праяваў інтэграцыі, прыняў Акт Незалежнасьці. На думку многіх аналітыкаў, гэты акт у пэўным сэнсе прыпыніў некаторыя інтэграцыйныя крокі. На вашу думку, які акт павінен прыняць цяперашні форум?
Роўда: Важна, каб форум быў максымальна прадстаўнічым, каб у ім бралі ўдзел самыя розныя сілы, інтэлігенцыя, палітыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары. Калі такое зьяднаньне будзе, то тады, канечне, магчыма дапрацаваць той акт, які быў прыняты ў 2000-ым годзе. Варта заявіць, што мы ня маем ніякага дачыненьня да эўразійскай супольнасьці, што нам бліжэйшая эўрапейская супольнасьць, у нас, беларусаў, няма эўразійскай ідэнтычнасьці.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |