11:15 03.10.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Збор подпісаў у Брэсце за добраўпарадкаванне (дапоўнена)
Фота ілюстрацыйнае
У Брэсце актывісты БСДП у мікрараёне “Паўднёвы” збіралі подпісы за добраўпарадкаванне пешаходнай дарожкі
За 40 хвілін было сабрана каля 100 подпісаў.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі адзначае, што саромеўся заікацца пра дадзеную праблему.
- Дагэтуль мы збіралі подпісы за будаўніцтва школы-сада, за капітальны рамонт вул. Ракасоўскага і праездаў, якія вядуць у яе з вул. Жукава, за ходнікі ўздоўж гэтых праездаў. З цягам часу амаль усё атрымалася. Прыйшлося нават пісаць скаргу па сухіх дрэвах на тэрыторыі дзіцячага садка. Дарэчы, тры дні таму спілавалі палову такіх дрэў, якія пагражалі жыццю і здароўю дзяцей, - каментуе сітуацыю Маслоўскі.
Па словах сацыял-дэмакрата праблема адсутнасці пешаходных дарожак тычыцца ўсяго Брэста.
- У шмат якіх краінах існуе практыка, што пешаходныя дарожкі добраўпарадкоўваюць і пракладваюць па тых маршрутах, па якіх ужо ходзяць людзі. Такім чынам, можна фармаваць гарадское асяроддзе паступова, гэта значыць не адразу ўладкоўваць ўсю інфраструктуру, а адгукацца на патрэбы жыхароў і крок за крокам ўдасканальваць гарадскі дызайн, - тлумачыць свае матывы Ігар Маслоўскі.
Паводле яго слоў, жыхары і госці мікрараёна выказвалі словы падзякі за ініцыятыву і з радасцю ставілі свае подпісы. Але многія жыхары назвалі яшчэ дзве праблемы. Тут жа праз дарогу няма абсталяванага пешаходнага пераходу і, больш важная праблема, адсутнасць рэгулярнага грамадскага транспартнага руху з мікрараёнамі “Кавалёва” і “Усход”. Маслоўскі абяцае вырашыць і гэтыя праблемы.
Зварот будзе накіравана ў Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў і Брэсцкі гарвыканкам.
Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам. Мы прапануем змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. Кампанія "Права выбару» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.
* * *
У Брэсце актывісты змагаюцца за добраўпарадкаванне мікрараёна "Усход"
Для вырашэння праблемы распачаты збор подпісаў.
У сваім звароце кіраўнічка гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс пазначае, што на значнай частцы дваровых праездаў па вул. Арлоўская і вул. Гаўрылава ў раёне СШ №28 і СШ №29 назіраецца пашкоджанне дарожнага пакрыцця ў выглядзе ямаў і няроўнасцяў.
Штодня сотні людзей і машын пераадольваюць гэтыя ўчасткі дарог, якія злучаюць жылыя дамы, установы адукацыі і выхавання з гарадской інфраструктурай.
- На большай частцы тэрыторыі мікрараёна “Усход” дваравыя праезды стаялі на ўліку ў гарвыканкаме як “безгаспадарныя”. Няма гаспадара - няма добраўпарадкавання. “Ямачны” рамонт асфальтавай сумессю, якая засталася ад добраўпарадкавання вулічных пакрыццяў, толькі пагаршае сітуацыю. На пазначаных у звароце дарогах ходнікі ўяўляюць небяспеку для пешаходаў. Такі стан пакрыцця ўяўляе відавочную небяспеку для дарожнага руху і жыхароў дамоў. - кажа Ганна Канюс.
Сацыял-дэмакратка кажа, што ўжо звярнулася ў ДАІ Брэсцкай вобласці з патрабаваннем выдаць прадпісанне аб прыняцці мер па ліквідацыі названых праблем.
- Для павышэння якасці жыцця гараджан просім Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт ўключыць у планы па добраўпарадкаванні на 2018 год, у адпаведнасці з сучаснымі стандартамі і патрабаваннямі, вышэйпазначаную тэрыторыю, - дадае Ганна Канюс.
Дапамагчы ў зборы подпісаў ці падпісаць зварот можна звярнуўшыся па тэл. +375 29 699 34 77, 22-06-03 або , а таксама ў офісе абласной арганізацыі БСДП.
Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых Саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам. Мы прапануем змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей.
Кампанія "Права выбару» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме