00:15 21.04.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

ЗАЯВА
Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звяртае ўвагу грамадскасці і ўладаў на запланаваны мотапрабег расійскага мотаклуба “Начныя воўкі” па тэрыторыі Беларусі і іншых еўрапейскіх дзяржаў, які мусіць адбыцца напярэдадні 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне.
Анансаваны як акцыя ў гонар перамогі над нацысцкай Германіяй, мотапрабег “Начных ваўкоў” ацэньваецца ў Польшчы і іншых дзяржавах як правакацыя. Расійскія байкеры, якія бралі ўдзел у анэксіі ўкраінскага Крыма, сваёй акцыяй хочуць не так ушанаваць памяць тых, хто ваяваў супраць гітлераўскіх захопнікаў, як паслужыць ідэі “русского мира”. Шмат хто з гэтых байкераў з’яўляецца прыхільнікам аднаўлення расійскай манархіі, што само па сабе нясе пагрозу Беларусі як незалежнай дзяржаве.
Мотапрабег “Начных ваўкоў” выклікае зусім зразумелую трывогу грамадзян, якія адзназначна выказваюцца за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Не выключана, што гэтая акцыя можа скончыцца на беларуска-польскай мяжы нежаданым для нашай краіны скандалам. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады прыняць усе залежныя ад яе меры, каб не дапусціць мотапрабегу “Начных ваўкоў” на тэрыторыі нашай краіны, каб пазбегнуць уцягвання Беларусі і яе адпаведных службаў у міжнародны скандал.
19 красавіка 2015г.
г. Мінск
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |