18:00 23.04.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Заява Прэзідыума БСДП у сувязі з затрыманне старшыні партыі

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказвае рашучы пратэст у сувязі з пераследам па палітычных матывах сябраў партыі і старшыні БСДП Ігара Барысава.

Гвалтоўныя затрыманні, вобшукі і беспадстаўныя арышты палітычных апанентаў улады лічым праявай адсутнасці грамадска-палітычнага дыялогу ў Беларусі.

Лічым, што дзеянні сілавікоў у адносінах да сябраў партыі, журналістаў і грамадскіх актывістаў накіраваны на застрашванне беларусаў перад святкаваннем 103-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці БНР. Лічым, што затрыманні беларусак і беларусаў яшчэ больш пагаршаюць імідж дзяржавы на міжнароднай арэне.

Патрабуем спыніць сілавое ўздзеянне на грамадзян краіны і перайсці ў цывілізаванае рэчышча вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў.

Патрабуем неадкладна вызваліць старшыню БСДП Ігара Барысава, старшыню Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП Язэпа Палубятку і іншых неабгрунтавана затрыманых грамадзян!

22 сакавіка 2021 г.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме