15:31 23.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Заява Прэзідыума БСДП "Аб беларускамоўным школьніцтве"

Аб беларускамоўным школьніцтве

Колькасць гадзінаў выкладання беларускай мовы для вучняў з’яўляецца непрымальна нізкай. У выніку большасць выпускнікоў сярэдніх школ не ў стане свабодна размаўляць на роднай мове.

Прэзідыум БСДП прапануе негвалтоўны выхад са склаўшайся сітуацыі – кожная новая пабудаваная школа ў краіне мусіць стаць беларускамоўнай. У Беларусі мусіць з’явіцца нацыянальны ўніверсітэт з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. У патрабаванні да працы на любой дзяржаўнай пасадзе, а таксама для працы ў школе і ўніверсітэце адным з абавязковых патрабаванняў мусіць стаць свабоднае валоданне беларускай мовай.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме