22:01 14.09.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Заява: Не ўдзельнiчаць у выбарчым фарсе!










Начата процедура подписания документа, который содержит общую позицию по оценке идущей в данный момент в Беларуси политической кампании. Документ обсуждался , прошедшем 10 сентября в офисе ОГП, он доработан, внесены правки, текст согласован с участниками.

Документ уже подписан рядом ведущих политиков, он открыт для подписания не только для всех политических и общественных деятелей, но и для всех граждан Республики Беларусь.

Не ўдзельнiчаць у выбарчым фарсе!

Заява грамадзянау Рэспублікі Беларусь

Канстатуючы, што ў Беларусі няма сумленных і справядлівых выбараў, таму што:

-- дзяржава абмяжоўвае магчымасці палітычнай дзейнасці і падвяргае апанентаў палітычным рэпрэсіям, у тым ліку пазбаўляючы іх права ўдзелу ў выбарах;
-- асноўныя СМІ, у першую чаргу, тэлебачанне, у Беларусі манапалізаваныя дзяржавай і сталі прыладамі прапаганды на карысць аднаго чалавека, а незалежныя СМІ падвяргаюцца дыскрымінацыі, у выніку чаго грамадзяне краіны атрымліваюць неаб'ектыўную інфармацыю;
-- выбарчыя камісіі фармуюцца з лаяльных да ўлады людзей (чальцоўапазіцыйных партый у іх 0,65%);
-- склад выбарчых каміссій дае падставы сцвярджаць, што ў чарговы раз, фактычна не будзе ажыццяўляцца падлік галасоў выбаршчыкаў, будуць агучаны загадзя падрыхтаваныя дадзеныя, а ў назіральнікаў не будзе магчымасці бачыць падлік бюлетэняў;
-- залежных ад улады грамадзян прымусяць да датэрміновага галасавання, пракантраляваць якое немагчыма, а вынікі яго заўсёды - амаль 100 % на карысць праўладных кандыдатаў;

Канстатуючы, што ў 2015 году не адбылося iстотных пазітыўных змен ні ў выбарчым заканадаўстве, ні ў праваўжывальнай практыцы, якія маглі б сведчыць пра які-небудзь прагрэс;

Адзначаючы, што ўсё менш людзей бяруць удзел у выбарах у якасці кандыдатаў з прычыны ўсведамлення немагчымасці перамогі ў кампаніях, якія з'яўляюцца не выбарамі, а іх імітацыяй;

Адзначаючы, што ўсё менш грамадзян бяруць удзел у галасаванні, лічачы гэта бессэнсоўным;

Мы, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь з рознымi палiтычнымi поглядамi, заяўляем:

1. Выбары ў Беларусі як дэмакратычны інстытут перыядычнай смены ўлады знішчаны кіраўніцтвам краіны і з'яўляюцца толькі фальшывай імітацыяй;

2. Мы заяўляем аб сваiм няўдзеле ў выбарчым фарсе i нагадваем грамадзянам Беларусi аб iх праве, замацаваным у артыкулы 65 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, асабiста вырашаць, удзельнiчаць iм у галасаваннi цi не.

3. Мы патрабуем правядзення ў Беларусі вольных і сумленных выбараў па стандартах АБСЕ, якія адновяць давер людзей да дзяржавы, выведуць краіну з эканамічнага і палітычнага тупіку і створаць магчымасць для цывілізаванага дэмакратычнага развіцця.

4. Мы заяўляем, што будзем рабiць усё ад нас залежнае, каб вярнуць павагу да людзей i вярнуць iм права выбару.

Някляеў У.
Лябедзька А.
Статкевiч М.
Вештард I.
Яськова А.
Марголiн Л.
Арэстовiч А.
Рымашэўскi В.
Карнiенка В.
Арэшка В.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме