11:45 28.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Загінула паэтка Таццяна Сапач
Сяргей Дубавец і Таццяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 снежня. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.
Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь, яго жонка Тацяна загінула. Пра гэта паведаміла радыё «Свабода».
Паводле папярэдніх звестак, машыну занесла на лёдзе.
Сяргей Дубавец — журналіст, першы рэдактар адноўленай «Нашай Нівы». Таццяна Дубавец (літаратурны псеўданім — Сапач) была ягонай жонкай. Яна вядомая як Паэтка, журналістка.
Яна нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён). На бацькаўшчыне ў яе засталіся сваякі.
Яна была рэдактаркай і аўтаркай праграмы «Віленскі сшытак» на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991). Разам з Дубаўцом яны супрацоўнічалі з радыё «Свабода».
У 1992 годзе выйшаў яе зборнік паэзіі «Восень». У 2008 — «Няхай не пакіне нас восень».
Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач далучылася за руху за незалежнасць. Была ўдзельніцай першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў. Там і пазнаёмілася з Сяргеем. Гэта была гісторыя вялікага кахання на фоне вялікай гісторыі. Разам яны пераехалі ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак. Сапач была адной з аўтарак эпахальнай «Нашай Нівы» пачатку 90-х.
МБ 09:45, 28 снежня 2010
* * *
Загінула паэтка Тацяна Сапач
Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы ўначы на 28 сьнежня. Сям'я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.
Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь з траўмамі, яго жонка Тацяна загінула.
Рэдакцыя Беларускай службы Радыё Свабода выказвае глыбокія спачуваньні Сяргею Дубаўцу і ягоным блізкім.
Паэтка, журналістка, перакладчыца
Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён).
Скончыла журфак БДУ.
Заснавальніца і аўтарка культуралягічнай праграмы "Альбаросіка" на Беларускім радыё (1987-89).
Супрацоўніца радыёстанцыі "Балтыйскія хвалі" (2000-2001).
Адна з аўтарак перадачы "Палітычная геаграфія" на Радыё Свабода.
Рэдактарка і аўтарка праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991).
Аўтарка літаратурных перакладаў зь літоўскай і польскай моваў.
У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Восень". У 2008 — "Няхай не пакіне нас восень".
Удзельніца праекту Радыё Свабода "Начная чытанка" (2007)
28.12.2010 09:02
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме