17:15 23.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
За арыштаванага ксяндза заступіліся грамадскія дзеячы
Вядомыя ў беларускім грамадстве асобы -- Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Колас, Анатоль Вярцінскі, Зінаіда Бандарэнка, Валерый Фралоў, Анатоль Гуляеў, Аляксей Кароль -- накіравалі ў КДБ хадайніцтвы аб вызваленні ксяндза Уладзіслава Лазара.
Яны паручыліся, што ў выпадку змянення меры стрымання святар Лазар не будзе хавацца і ўхіляцца ад следчых дзеянняў. І запэўнілі кіраўніцтва КДБ аб тым, што ведаюць пра негатыўныя для сябе наступствы такога кроку (згодна з артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, у выпадку, калі чалавек, за якога даецца паручальніцтва, усё ж схаваецца ад следства, то паручальнік мусіць заплаціць штраф).
Нагадаем, Уладзіслава Лазара затрымалі 31 мая. Сваякі святара толькі праз два тыдні даведаліся, што яго трымаюць у следчым ізалятары КДБ, а да таго расшуквалі яго і па бальніцах, і па трупярнях. Грамадскасць пра затрыманне святара даведалася значна пазней -- 26 лістапада, пасля таго як Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пра супрацоўніка спецслужбаў, які праз касцёл перадаваў інфармацыю. Кіраўнік краіны сказаў, што службіст стаў здраднікам і ў выніку яго дзейнасці пацярпелі агенты за мяжой. Дагэтуль незразумела, каго канкрэтна меў на ўвазе Лукашэнка: нейкага супрацоўніка КДБ ці толькі аднаго святара. Прычым КДБ катэгарычна адмаўляецца нават сказаць пра тое, па якім артыкуле ўзбуджана крымінальная справа супраць ксяндза Уладзіслава. Маўчыць і кіраўніцтва касцёла.
Як бы там ні было, але здзіўленне выклікаюць нават самыя простыя рэчы, якія павінны былі зрабіць, але чамусьці не зрабілі тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтай справы. Напрыклад, адвакат Уладзіслава Лазара нават не паведаміў ягоным сваякам, што яны маюць права перадаць арыштаванаму прадукты і рэчы. У выніку першую передачу сястра ксяндза Уладзіслава перадала яму толькі праз два месяцы пасля затрымання. Як расказала нашай газеце спадарыня Яніна, нядаўна яна адвезла і другую перадачу. Прычым супрацоўнікі СІЗА адмовіліся перадаць ксяндзу спартыўны касцюм, спаслаўшыся на тое, што ў камеры не холадна. Хаця сваякі перадавалі рэчы яшчэ і для таго, каб ксёндз Лазар проста меў магчымасць пераапрануцца ў чыстае адзенне. Да таго ж не ўзялі ні малітоўнік, ні ружанец. Пры гэтым пагадзіліся перадаць ксяндзу чысты сшытак у клетачку. Праўда, невядома, ці перадалі, бо ніякіх лістоў ад арыштаванага ніхто пакуль не атрымаў.
Званок адвакатуМы датэлефанаваліся да адваката ксяндза Уладзіслава Пятра Вяндлінскага. Але ёнпаведаміў, што нічога не можа распавесці не толькі пра акалічнасці справы, але і нават пра найпрасцейшыя працэдурныя моманты, якія не могуць мець ніякага дачынення да таямніцы следства. Нават на пытанне “Ці падавалася хадайніцтва аб змяненні меры стрымання?” адвакат адказаў, што “сказаць не можа”.
Любоў ЛУНЁВАИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме