15:00 20.01.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
За „Народны рэферэндум” на Берасцейшчыне сабрана больш 10 тысяч подпісаў
Больша за дзесяць тысяч подпісаў у падтрымку ’’Народнага рэферэндуму’’ сабрана актывістамі БСДП (Грамады) і кампаніі "Гавары Праўду!" ў Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ на Берасцейшчыне, кіраўнік абласной арганізацыі БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі. Са словаў палітыка, пасля апошніх падзеяў у краіне і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян, людзі сталі праяўляць большую цікаваць да ініцыятывы па правядзенню рэферэндума:
- Зараз подпісы пачалі збірацца лепей, таму што людзі разумеюць, што, такія важныя пытанні – як адукацыя, ахова здароўя – іх узровень пагаршаецца. Улады плануюць гэтыя сферы рабіць больш камерцыйнымі, і таму, на працэнтаў 5-7, павысілася актыўнасць тых, хто ставіць подпісы.
Агулам па рэспубліцы ўжо сабрана каля 80-ці тысяч подпісаў. Першая частка подпісаў, роўная 50-ці тысячам, ужо была накіравана да Палаты прастаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Для афіцыйнага правядзення рэферэндуму на рэспубліканскім узроўні неабходна сабраць 400 тысяч подпісаў. Кампанія – доўгатэрміновая, і збор подпісаў пад зваротам плануецца яшчэ на некалькі год.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |