15:45 16.03.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЗВАРОТ БСДП ДА ГРАМАДЗЯН КРАІНЫ З НАГОДЫ 25-Й ГАДАВІНЫ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ЗВАРОТ БСДП ДА ГРАМАДЗЯН КРАІНЫ

З НАГОДЫ 25-Й ГАДАВІНЫ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Шаноўныя грамадзяне і грамадзянкі!

25 год таму мы, народ Рэспублікі Беларусь, праз сваіх прадстаўнікоў у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, прынялі Канстытуцыю – Асноўны Закон краіны.

У прэамбуле да Канстытуцыі гаворыцца, што яна прымалася дзеля зацвярджэння правоў і свабод кожнага грамадзяніна, забеспячэння грамадзянскай згоды, непахісных устояў народаўладдзя і прававой дзяржавы.

На завяршальным этапе падрыхтоўкі Канстытуцыі ў яе была ўведзеная пасада Прэзідэнта – кіраўніка дзяржавы і выканаўчай улады (арт. 95 Канстытуцыі). Як паказалі наступныя падзеі, яна стала прычынай шматлікіх праблем і няшчасцяў, якія выпалі на долю беларускага народу за апошнія дзесяцігоддзі.

Дастаткова ўзгадаць рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гадоў, у выніку якіх грамадзяне былі пазбаўленыя правоў на дзяржаўнасць беларускай мовы, на выкарыстанне нацыянальных сімвалаў, на свабоду волевыяўлення падчас выбараў і рэферэндумаў. Улада прэзідэнта ператварылася ў самадзяржаўную і незмяняльную.

У мэтах аднаўлення ў Беларусі прынцыпаў законнасці і дэмакратыі, свабоды і справядлівасці БСДП прапануе правесці Усебеларускі дыялог па пытаннях далейшага развіцця краіны.

У якасці асноўнага парадку Дыялогу могуць стаць наступныя пытанні:

1) аб канстытуцыйных пераўтварэннях у Рэспубліцы Беларусь;
2) аб мерах па абароне дзяржаўнага суверэнітэту;
3) аб гарантыях удзелу палітычных партый у выбарах;
4) аб унясенні зменаў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства і аб прынцыпах фарміравання выбарчых камісій;

5) аб даце правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь.

БСДП зыходзіць з таго, што Канстытуцыя 1994 года была і застаецца легітымным Асноўным Законам краіны, а папраўкі, якія былі ўнесеныя ў яе на рэферэндумах 1995, 1996 і 2004 гадоў, не маюць юрыдычных моцы ў сувязі з незаконнасцю згаданых рэферэндумаў. Таму размова можа ісці аб уключэнні неабходных зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года у тым парадку, як гэта прадугледжана артыкуламі №83, №147-149.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме