11:00 15.06.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЗАЯВА СЯБРАЎ БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ МАГІЛЁВА З НАГОДЫ ЎСТАЛЯВАННЯ БЮСТА ЦАРУ МІКАЛАЮ ІІ У МАГІЛЁВЕ
ЗАЯВА
сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) г.Магілёва
з нагоды ўсталявання бюста цару Расійскай імперыі Мікалаю ІІ у г.Магілёве
Мы, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) г.Магілёва, выказваем занепакоенасць “падарункам” раёна Сакаліная Гара г.Масквы г.Магілёву ў выглядзе бюста апошняга манарха Расійскай імперыі Мікалая ІІ і маўклівай згодай кіраўніцтва нашага горада прыняць гэты “падарунак”.
Мы лічым, што гэты “падарунак” з’яўляецца знявагай беларускага народа і мае палітычны падтэкст.
Мікалай ІІ з’яўляецца сімвалам самадзяржаўя, паняволення народаў, руйнавання нацыянальных культур і эканамічнага дабрабыту паняволеных краінаў.
З імем Мікалая ІІ звязаны такія падзеі, як Хадынка, Крывавая нядзеля, Ленскі расстрэл рабочых, габрэйскія пагромы.
Імя Мікалая ІІ неадлучна звязана з расійска-японскай вайной, з такім паняццем, як “Цусіма”. Беларусы гінулі не толькі на сопках Маньчжурыі. Мікалай ІІ – адзін з падпальшчыкаў Першай сусветнай вайны. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі і сталі калекамі на яе франтах. Сотні тысяч беларусаў нагайкамі казакоў былі сагнаныя з родных сядзіб і адпраўлены ў “бежанства” ўглыб Расіі. Царскія слугі не спыняліся перад падпалам асобных хат і нават цэлых вёсак.
Цараванне Мікалая ІІ адзначана праследаваннямі, зняволеннем і ссылкаю ў Сібір выдатных дзеячаў беларускай культуры Якуба Коласа, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Каруся Каганца, Аляксандра Бурбіса, Івана і Антона Луцкевічаў, Алеся Гаруна, Язэпа Лёсіка, дзесяткаў іншых змагароў за лепшую долю народа. Навечна ў гісторыю ўвайшлі, такія вынаходкі мікалаеўскага часу, як “сталыпінскія вагоны” і “сталыпінскія гальштукі”.
Прыняць гэты “падарунак” і ўсталяваць помнік Мікалаю азначае зняважыць нашых продкаў, якія змагаліся супраць расійскага царызму, а ўсталяваць яго ў Магілёве азначала б выказаць таксама знявагу да ўсіх жыхароў Магілёўшчыны, якія загінулі ў войнах, развязаных пры Мікалаю ІІ.
Уладам належала б падумаць пра помнік ахвярам расійска-японскай і Першай сусветнай войнаў, трэба паклапаціцца пра ўсталяванне помнікаў славутым землякам: Мікалаю Судзілоўскаму, Максіму і Гаўрылу Гарэцкім, Аркадзю Куляшову, Аляксею Пысіну, Аркадзю Смолічу і Івану Чыгрынаву.
Мы, сацыял-дэмакраты г.Магілёва, настойваем на тым, каб кіраўніцтва горада адмовілася ад гэтага “падарунка”.
У сваю чаргу мы ініцыюем збор подпісаў жыхароў горада супраць усталявання помніка Мікалаю ІІ і рыхтуем інфармацыйную кампанію ў СМІ.
Cацыял-дэмакраты г.Магілёва
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |