22:15 21.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) канстатуе: прэзідэнцкія выбары 19 снежня прайшлі са шматлікімі парушэннямі дзейнага заканадаўства і фальсіфікацыямі. Гэта не магло не выклікаць пратэсту грамадзян, і яны выкарысталі сваё канстытуцыйнае права на шэсці і мітынгі. Улада вырашыла падавіць пратэст грамадзян сілаю. Зачэпкаю для масавых затрыманяў і арыштаў, масавага збіцця людзей стала правакацыя ў выглядзе разбітых дзвярэй Дома Ўраду, арганізаваная яшчэ невядома кім.
Тое, што ўлада настроеная ваяўніча, паказала затрыманне сябраў нашай партыі Аляксея Коўтуна і Валянціна Лазарэнкава ўдзень 19 снежня – задоўга да падзей у Мінску. Сацыял-дэмакрата Дзмітрыя Альшэўскага схапілі далёка ад плошчы Незалежнасці – на Нямізе, ля сабора. На супрацьлеглым баку Нямігі ўзялі Мікалая Цяцёркіна, сябра участковай выбарчай камісіі, які вяртаўся з пасяджэння камісіі дадому. А ўдзень 20 снежня быў арыштаваны сябар БСДП Аляксей Коўтун.
Пры разгоне мітынгоўцаў моцна пацярпеў журналіст і сябар нашай партыі Язэп Палубятка, які атрымаў некалькі ўдараў па галаве міліцэйскай дубінкай і якому спатрэбілася аказваць хуткую медыцынскую дапамогу.
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказвае салідарнасць з усімі арыштаванымі грамадзянамі і патрабуе іх неадкладнага вызвалення.
Прэзідыум БСДП патрабуе неадкладнага вызвалення арыштаваных кандыдатаў па пасаду Прэзідэнта Беларусі.
Мы звяртаемся да Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу і Партыі еўрапейскіх сацыялістаў з заклікам выразіць сваю салідарнасць з прагрэсіўнымі сіламі Беларусі ў барацьбе за вяртанне нашай краіны на шлях дэмакратычнага развіцця.21 снежня 2010г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |