12:30 03.04.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЗАЯВА Прэзідыума БСДП у сувязі з падпісаннем дэкрэту №3
ЗАЯВА
Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
У сувязі з падпісаннем дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выказвае пратэст з прычыны падпісання дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і заклікае ўлады адмяніць яго.
Мы лічым, што дзяржава не выконвае абавязкі, ускладзеныя на яе Канстытуцыяй. У прыватнасці, дзяржава не стварыла і не стварае ўмовы для поўнай занятасці насельніцтва. Яна не гарантавала і не гарантуе людзям наёмнай працы ўзровень даходаў, які забяспечвае ім і іх сем’ям свабоднае і годнае існаванне.
Каб забяспечыць сабе і сваім сем’ям годнае існаванне, сотні тысяч грамадзян Беларусі мусілі падацца ў суседнія і далёкія краіны ў пошуках заробкаў. Тым часам дзяржаўныя інстытуцыі, афіцыйныя асобы і органы прапаганды заяўлялі пра нізкі ўзровень беспрацоўя ў краіне, пра сацыяльную арыентаванасць эканомікі.
Сацыял-дэмакраты упэўненыя, што чарговы крызіс, які пачаўся ў канцы мінулага года, спароджаны органамі дзяржаўнай улады. Ён з усёй нагляднасцю дэманструе некампетэнтнаць інстытутаў, якія адказваюць за эканамічную і сацыяльную палітыку. Цяжкая эканамічная сітуацыя і крызіс у вытворчым сектары, калі рабочыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі на заводах і фабрыкахпрацуюць два-тры дні на тыдзень, выкліканы нежаданнем або няўменнем кіраўніцтва краіны прыстасаваць эканоміку Беларусі да патрэб сусветнай гаспадаркі і працаваць па законах рынкавай эканомікі.
Давёўшы эканоміку краіны да жалюгоднага стану, дзяржава шукае выйсце з сітуацыі. Яна абвясціла ўтрыманцамі людзей, якія сваёй працай за мяжой утрымліваюць сябе і свае сем’і, падтрымлівалі і пакуль яшчэ падтрымліваюць у краіне адносна высокі ўзровень спажывання, самі плацяць за камунальныя, бытавыя, адукацыйныя, медыцынскія і іншыя паслугі.
Мы перакананыя, што ўвядзенне збору ў памеры 20 базавых велічынь (3,6 мільёна беларускіх рублёў), нельга назваць інакш як паборам, накіраваным на тое, каб залатаць дзіркі ў бюджэце і хоць нейк падтрымаць эканоміку краіны. Мала таго, гэты пабор уводзіцца заднім чыслом – з 1 студзеня 2015 года.
Мы, сацыял-дэмакраты, не можам не звярнуць увагу на наступнае. Уводзячы паборы на тых, хто сваёю працаю за мяжой забяспечваў і яшчэ забяспечвае сабе і сваім сем’ям адносна прыстойны жыццёвы ўзровень, дзяржава ні дэкрэтам № 3, ні іншымі актамі не прадугледжвае дзейсных захадаў дзеля паляпшэння сітуацыі на рынку працы, дзеля стварэння мільёна працоўных месцаў, дзеля забеспячэння наёмным работнікам узроўню даходаў, які б гарантаваў ім і іх сем’ям свабоднае і годнае існаванне.
Такая палітыка ўладаў не можа не выклікаць абурэння і пратэсту. Такая палітыка пакідае сотні тысяч грамадзян і ўсю краіну без яснай перспектывы, без упэўнанасці ў заўтрашнім дні.
03 красавіка 2015 г.
г.Мінск
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |