23:15 10.02.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЗАЯВА Прэзідыума БСДП
ЗАЯВА
Прэзідыума БСДП
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – адна з першых партый, створаных у навейшай гісторыі Беларусі. 2 сакавіка 2009 года спаўняецца 18 гадоў з дня яе заснавання. БСДП таксама старэйшая па вытоках свайго паходжання. Яна з’яўляецца спадкаемцам Беларускай Сацыялістычнай Грамады ( 1903 – 1918 гг.) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( 1918 – 1924 гг.). Партыя працягвае традыцыі братоў Луцкевічаў, Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і іншых слаўных папярэднікаў. БСДП адказная перад сучасным і будучым пакаленнямі беларусаў, а таксама і перад заснавальнікамі беларускай сацыял-дэмакратыі.
Неабходна адзначыць, што сацыял-дэмакратычныя ідэі ў Беларусі падзяляюць Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская партыя жанчын “Надзея”, арганізацыйныя камітэты па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і Беларускай партыі працы. Разам з тым, у палітычных умовах Беларусі існуе вострая неабходнасць кансалідацыі і яднання беларускіх сацыял-дэмакратаў, аб чым паслядоўна і неаднаразова заяўляла наша партыя.
У сувязі з гэтым Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ўхваляе і падтрымоўвае адпаведную ініцыятыву Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (снежань 2008 г.) і прапаноўвае усім прыхільнікам сацыял-дэмакратыі ў Беларусі зрабіць канкрэтныя крокі да кансалідацыі і яднання. БСДП упэўнена, што гэта будзе падтрымана лідэрамі еўрапейскай сацыял-дэмакратыі, а таксама кіраўніцтвам Партыі Еўрапейскіх Сацыялістаў і Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу.
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |