14:30 15.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЗАЯВА ПРЭЗІДЫУМА БЕЛАРУСКАЙ-САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ (ГРАМАДЫ)

У аснову дзейнасці Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пакладзены агульнапрынятыя дэмакратычныя прынцыпы: усе рашэнні партыйных органаў з’яўляюцца вынікам выяўлення, супастаўлення і збліжэння меркаванняў сяброў БСДП у ходзе свабоднай унутрыпартыйнай дыскусіі; кіраўнікі партыі, у тым ліку яе старшыня, ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы і прадстаўляюць партыю ўнутры і за межамі краіны ў адпаведнасці са Статутам, рашэннямі З’езду, Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума БСДП.

У Статуце БСДП дакладна запісана, што стратэгічная лінія партыі выпрацоўваецца З’ездам БСДП, праграмныя і канцэптуальныя дакументы па асобных напрамках дзейнасці прымае Цэнтральны Камітэт партыі, а рашэнні пра адносіны БСДП да выканаўчай улады – яе Прэзідыум.

Прэзідыум БСДП заяўляе, што інтэрв’ю А. Ляўковіча газеце «Советская Белоруссия» (нумары за 16 і 17 красавіка 2009 г.) не з’яўляецца афіцыйным дакументам партыі. Разам з тым, мы, сацыял-дэмакраты, – паслядоўныя  прыхільнікі свабоды слова. Мы ўпэўнены, што выказваць асабістыя думкі, у тым ліку і публічна, можа кожны сябар партыі, кожны грамадзянін, што адпавядае найважнейшым прынцыпам дэмакратыі – галоснасці і плюралізму.

12 мая 2009г.
г. Мінск

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме