08:15 10.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЗАЙМАЕШСЯ ПАЛІТЫКАЙ? ЗАБУДЗЬ ПРА ПРАЦУ!
Грамадскі актывіст з Кіраўска Аляксандр Баран, які стараннямі ўлады страціў працу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, так і не здолеў уладкавацца куды-небудзь у родным раёне.
Два варыянты... звальнення
Для таго, каб неяк забяспечыць сваё існаванне, ён паехаў працаваць на будоўлю ў Расійскую Федэрацыю. І гэта пры тым, што некалькі гадоў назад Аляксандр перанёс інсульт.
Падчас выбарчай прэзідэнцкай кампаніі Аляксандр Баран актыўна працаваў у складзе ініцыятыўнай групы кандыдата на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Някляева, з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду!". Ён быў арганізатарам сустрэчы Някляева з выбаршчыкамі ў Кіраўску, збіраў подпісы ў яго падтрымку, ладзіў пікеты і быў назіральнікам у дзень выбараў.
У адміністрацыі Кіраўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, да якой належыць кацельня, дзе працаваў спадар Аляксандр, яго неаднаразова неафіцыйна папярэджвалі, што калі ён будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі на баку альтэрнатыўнага кандыдата, то пазбавіцца працы.
— Мне прапанавалі два варыянты майго звальнення — альбо паводле артыкула, альбо па ўласным жаданні. Я выбраў другі варыянт, — распавёў Аляксандр Баран.
Пасля актывіст на працягу некалькіх месяцаў спрабаваў уладкавацца на працу ў раёне. У невялікім раённым гарадку зрабіць гэта ўвогуле складана, а ў выпадку са спадаром Баранам атрымалася яшчэ горш.
"Уладкоўвайся ў свайго Някляева"
— Калі я прыходзіў уладкоўвацца на працу, мне часта прама ў вочы казалі: "Ну чаго ты да нас прыйшоў? Ідзі да свайго Някляева і ў яго ўладкоўвайся...", — расказвае ён.
Ну, а пазней да гэтай праблемы дабавілася яшчэ адна. У сакавіку гэтага года лечкамісія ў горадзе Бабруйску пазбавіла Аляксандра Барана трэцяй групы інваліднасці, якую ён атрымаў пасля перанесенага раней інсульту. Перасталі выплачваць пенсію ў 220 тысяч рублёў, дзякуючы якой ён мог хоць неяк выжываць. Грамадскі актывіст застаўся практычна без сродкаў да існавання.
Алена Медзвядзёва, каардынатар кампаніі "Гавары праўду!" на поўдні Магілёўскай вобласці, кажа, што Аляксандру было вельмі цяжка выжываць на працягу некалькіх месяцаў:
— Калі Сашу пазбавілі групы па інваліднасці, мы спрабавалі аднавіць яе з дапамогай юрыстаў, дамагаліся перагляду рашэння лечкамісіі. На жаль, у нас гэта не атрымалася. Работу ў раёне яму не давалі — гэта ў нас звычайная практыка, калі ты неяк праяўляеш сваю грамадскую актыўнасць. Дапамагалі яму самі, як маглі. Я хадайнічала аб тым, каб хоць нейкую дапамогу яму аказала "Гавары праўду!", аднак ніхто Сашу так і не дапамог. У выніку ў гэтым месяцы ён паехаў працаваць на будоўлю ў Маскву. Вельмі хвалююся за яго, бо праца там цяжкая, а стан здароўя ў яго слабы...
Барыс СЦЯПАНАЎ
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |