17:32 13.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЗА ВЫЛУЧЭННЕ ЎЛАДЗІМІРА НЯКЛЯЕВА САБРАЛІ БОЛЬШ ЗА СТО ТЫСЯЧ ПОДПІСАЎ

Ініцыятыўная група Ўладзіміра Някляева сабрала больш як 100 тысяч подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго прэс-сакратар Юлія Рымашэўская.

 Рымашэўская:"Калі мы апошні раз называлі журналістам лічбу ў 71 тысячу, гэтая лічба мела на ўвазе подпісы, сабраныя "ад кватэры да кватэры". А сёння ўначы мы падлічылі ўсе вынікі збору подпісаў улучна з пікетамі па ўсёй краіне і атрымалі лічбу 101 312".

Каманда Някляева кажа, што гэтыя подпісы прайшлі першасную юрыдычную праверку, але да здачы ў Цэнтравыбаркам іх будуць правяраць дадаткова. Збіраць подпісы за прэтэндэнта ініцыятыўная група будзе да апошняга дня.

    *  *  *

                            Асноўныя прэтэндэнты назбіралі палову подпісаў

Някляеў сабраў 100 тысяч подпісаў, Раманчук мае 70, Цярэшчанка – 57, Кастусёў – 50. 

 Пасля таго, як Уладзімір Някляеў набраў 100 тысяч подпісаў, Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі подпісаў назбіралі іншыя прэтэндэнты. Другой пасля Някляева ідзе ініцыятыўная група Яраслава Раманчука.

"Каля 70 тысяч у нас было на ўчорашні вечар,– кажа яго прэс-сакратарка Ганна Красуліна. – Усё залежыць ад каардынатараў. Дзе больш актыўныя каардынатары, там больш і подпісаў.  За нашага кандытата падпісваюцца да 70 % тых, да каго звяртаемся”.

Больш за 57 тысяч подпісаў сабрала ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі. Самыя актыўныя рэгіёны, адзначае прэтэндэнт, гэта Гомельшчына, адкуль ён родам, і Міншчына.  

Больш за 50 тысяч подпісаў у сваю падтрымку сабраў прадстаўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Зборшчыкі подпісаў за Мікалая Статкевіча і Віталя Рымашэўскага назбіралі каля 40-50 тысяч подпісаў.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Рымашэўскага Павал Севярынец:“У нас лічба на ўчора была каля 45 тысяч. Сёння мы спадзяемся ўжо мець 50 тысяч. Збор подпісаў ідзе роўна. Лідары па зборы подпісаў у нас Мінск (больш за 10 тысяч), Бабруйск (каля 7 тысяч)”.

У ініцыятыўнай групе Юрыя Глушакова паведамілі, што агучаць лічбы толькі ў канцы збору подпісаў. Алесь Міхалевіч таксама лічыць немэтазгодным зараз называць лічбы. Ён абвесціць толькі тое, што назбірае 100 тысяч подпісаў. Прадстаўнік Андрэя Саннікава дакладную лічбу сабраных подпісаў пакуль назваць не можа.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме