09:00 17.05.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЗАІКА: МЕХАНІЗМ ГІПЕРІНФЛЯЦЫІ ЎЖО ЗАПУШЧАНЫ...
Курс долара на міжбанку ў панядзелак перавысіў 7 тысяч рублёў, а ў абменніках долар прадаюць ужо па 4500. Чаго чакаць далей, пацікавілася Еўрарадыё ў экспертаў.
"Я б сказаў так, што самае дрэннае, што можна зараз рабіць, гэта нічога не рабіць", – гаворыць эканаміст Леанід Заіка. – Гэта ўсё поўны правал усёй фінансавай і манетарнай палітыкі, таму што чаканні цяпер толькі на паніжэнне беларускага рубля".
Калі Нацбанк не будзе нічога рабіць, то курс на міжбанку і далей будзе цягнуць за сабой курсы ў абменніках, упэўнены фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
Сяргей Чалы: "Рэч у тым, што калі ў такой сітуацыі Нацбанк нічога не будзе рабіць, то яны будуць адзін аднаго падсцёгваць. Адзін будзе падганяць другі, і паміж імі будзе нейкая розніца захоўвацца. Хутчэй за ўсё мы назіраем пачатак звальвання ў спіраль інфляцыі-дэвальвацыі, якую можа спыніць толькі вельмі жорсткімі мерамі грашова-крэдытнай палітыкі, на якія відавочна Нацбанк не пойдзе і таму, дзе гэта ўсё спыніцца, пакуль не вядома".
На думку фінансавага аналітыка Вадзіма Іосуба, цяпер можа быць два шляхі развіцця падзеяў.
"Нацбанк вырашыць цалкам адпусціць курс валюты ва ўсіх сектарах, у іншым выпадку мы будзем мець мноства курсаў і дэвальвацыйнае чаканне, якое прыводзіць да таго, што на нашых вачах з хуткасцю 200 рублёў за суткі долар даражэе, і на рынку наяўнай валюты і на міжбанку".
Але на думку Чалага, Нацбанк зноў спазніўся, калі працэс інфляцыі пачаў набіраць хаду.
"Вельмі проста ўпусціць той момант, калі сістэма пачне працаваць ў самападтрымліваючым рэжыме. Калі чаканні падзення курса пачынаюць працаваць як фактар падзення курсаў".
А чаканне далейшага росту цэн становіцца фактарам росту гэтых коштаў. Імпарцёры глядзяць на павышэнне цэн за мінулы месяц і такое ж павышэнне закладаюць у наступным.
Абмежаванні, якія пакінуў Нацбанк на наяўным рынку, якраз і з'яўляюцца фактарам росту курса на міжбанку, гаворыць Вадзім Іосуба.
"Новае абмежаванне 4500 на гэтым узроўні не ўтрымаецца. Праблема ў тым, што самі па сабе абмежаванні – вялікае зло. Можна Нацбанку дагуляцца да таго, што калі ён заўтра выставіць абмежаванне з запасам у 10 тысяч, то мы пабачым, што тут жа курс на рынку будзе вышэй за гэта значэнне, толькі з-за таго што ёсць гэтыя абмежаванні".
На думку Сяргея Чалага, сітуацыя сыходзіць з-пад кантролю і надзеі на кіруемае развіццё падзеяў ужо амаль няма. Дно можа быць намацана тады, калі пакупніцкая здольнасць упадзе да таго, што насельніцтва зможа купляць толькі самае неабходнае.
Леанід Заіка ўвогуле гаворыць пра тое, што людзі ўжо не могуць купляць нешта акрамя неабходнага.
"Механізм гіперінфляцыі ўжо запушчаны, і самае галоўнае, што нас чакае рэзкае зніжэнне спажывецкага попыту, таму што насельніцтва ўжо не ў стане на цяперашнім узроўні пенсій і заробкаў плаціць па элементарных групах тавараў".
Каб выратаваць сітуацыю, на думку экспертаў, трэба ўводзіць паўнавартасны таргі на біржы, каб сфармаваўся раўнаважны курс і рэзка падымаць стаўку рэфінансавання. А таксама ўводзіць жорсткую бюджэтную эканоміку. Аднак Нацбанк да такіх захадаў пакуль не гатовы. Сітуацыя можа скаціцца да таго, што было ў Расіі ў 1998 годзе, калі ўтрымліваўся курс 6 рублёў за долар, а потым ён абваліўся адразу да 24 рублёў за долар. То бок размова, на думку Чалага, ідзе не пра працэнтны абвал рубля, а пра “кратны”.
Між тым вылічыць рэальны курс рубля цяпер ужо не магчыма. Найбольш набліжаным да рэальнага Вадзім Іосуб лічыць міжбанкаўскі курс – 7 тысяч рублёў за долар.Віталь Ругайн
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
23 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |