19:15 26.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

З’ЕЗД БСДП АДБУДЗЕЦЦА 13 САКАВІКА НАСТУПНАГА ГОДА

Пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта партыі

25 кастрычніка 2015 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Пасяджэнне, у працы якога ўзялі 33 сябры ЦК, вяла старшыня БСДП Ірына Вештард.

Удзельнікі пасяджэння ўшанавалі памяць былога намесніка старшыні БСДП Аляксея Караля і сябра партыі Пятра Сцепановіча (Слуцк).

Генеральнага сакратара БСДП Мечылава Грыба і сябра ЦК Іосіфа Палубятку ўсе прысутныя павіншавалі: з нагоды 77-х угодкаў з дня нараджэння першага і 60-гадовага юбілею другога.

Аб з’ездзе партыі

Выслухаўшы і абмеркаваўшы даклад І. Вештард, Цэнтральны Камітэт партыі прыняў пастанову аб XVIз’ездзе БСДП. Вырашана, што партыйны з’езд адбудзецца 13 сакавіка 2016 г. у Мінску.

Аб канферэнцыі рабочай групы “Жанчыны БСДП”

Затым сябры ЦК і іншыя ўдзельнікі пасяджэння аб абмеркавалі пытанне аб агульнапартыйнай канферэнцыі рабочай групы “Жанчыны БСДП”. З дакладам па гэтым пытанні выступіла намесніца старшыні БСДП Г. Канюс. У спрэчках удзельнічалі: М. Грыб, І. Маслоўскі, А. Трусаў, Ж. Сементовіч, М. Аліева, А. Рамашкевіч, А. Абрамовіч.

Цэнтральны Камітэт прыняў Палажэнне аб правядзеннірэспубліканскайканферэнцыірабочайгрупы«ЖанчыныБСДП» Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Было вырашана, што сёлета агульнапартыйная канферэнцыя рабочай групы “Жанчыны БСДП” адбудзецца 28–29 лістапада.

Цэнтральны Камітэт прыняў таксама змяненні і дапаўненне ў Палажэнне аб пастаянных і часовых камісіях і рабочых групах Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Аб выніках палітычнай кампаніі “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”

З дакладам па гэтым пытанні выступілі сябар Прэзідыума партыі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП А. Сідарэвіч і старшыня партыі І. Вештард.

У абмеркаванні дакладаў ўдзел узялі: А. Трусаў, І. Палубятка, В. Лазарэнкаў, А. Абрамовіч,А. Волчак, М. Грыб, П. Знавец, І. Барысаў, І. Маслоўскі.

Была прынята пастанова аб выніках палітычнай кампаніі “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме