08:15 25.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
«З АКТЫВІСТАЎ КАМПАНІІ “ГАВАРЫ ПРАЎДУ!” ХОЧУЦЬ ЗРАБІЦЬ ЗЛАЧЫННУЮ БАНДУ»
Пасля вызвалення ў мінулую пятніцу лідэра кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, актывістаў гэтай кампаніі Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева Міністэрства ўнутраных спраў вымушана было хоць неяк патлумачыць пераслед актывістаў гэтай грамадзянскай кампаніі.
Вечарам 21 мая быў распаўсюджаны міліцэйскі прэс-рэліз.
“Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі вынікі праверкі заявы, якая паступіла 29.04.2010 у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад уладальнікаў Таварыства з абмежаванай адказнасцю аб незаконным выкарыстанні гандлёвай назвы, юрыдычнага адраса і іншых дадзеных іх фірмы на друкаванай прадукцыі ТАА “Дзіксэнд”.
У ходзе правядзення аператыўна-следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што друкаваная прадукцыя выраблялася ТАА “Дзіксэнд” па заказе кіраўнікоў руху “Наперад” і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка.
Акрамя фактаў парушэння заканадаўства з іх боку, якія насілі масавы характар, былі выяўлены іншыя парушэнні, якія датычыліся фінансавай дысцыпліны прадпрыемства.
Вынікам правядзення неадкладных следчых дзеянняў стала выманне з незаконнага абароту 2 адзінак агнястрэльнай зброі, 39 патронаў разнастайнага калібру, 6 адзінак халоднай зброі, а таксама наркатычнага рэчыва расліннага паходжання”.
Навіна, шчыра кажучы, ашаламіла. З міліцэйскага прэс-рэлізу можа вынікаць, што Някляеў і Вазняк — сапраўдныя злачынцы, а іншыя актывісты кампаніі, на чыіх хатах праходзілі ператрусы, — ледзьве не баевікі.
За каментарыямі наконт быццам бы незаконнага вырабу друкаванай прадукцыі кампаніі “Гавары праўду!” “Народная Воля” звярнулася да аднаго з “фігурантаў” гэтай справы Сяргея Вазняка.
“Я і сапраўды прыходзіў у гэтую друкарню, — прызнаецца ён. — Прыносіў макет паштоўкі. Але грошы на рэалізацыю гэтага праекта знойдзены не былі. Ніякіх дамоў з друкарняй я не падпісваў, таму ўвогуле не разумею праблему. Чаму ў друкарні вырашылі вырабіць гэтыя паштоўкі, мяне не цікавіць. Можа, аддрукавалі “пілотную” партыю, можа, чакалі, што я прынясу грошы і заключу дамову... Але гэта выключна праблемы друкарні”.
Калі са злашчаснымі паштоўкамі ўсё стала больш-менш зразумела, то другая частка міліцэйскага прэс-рэлізу аб тым, што “ў ходзе неадкладных следчых дзеянняў” падчас ператрусаў быў забраны цэлы арсенал халоднай і агнястрэльнай зброі, насцярожвала больш...
Як вядома, вобыскі 18 мая адбыліся ў 20 гарадах Беларусі. У жорнавы рэпрэсіўнай машыны трапілі 65 актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Хто з іх захоўваў зброю і патроны?
Уладзімір Някляеў?..
Людзі, якія праводзілі ператрус у хаце паэта, і сапраўды знайшлі 22 патроны. Праўда, яны — будаўнічыя.
У панядзелак зранку на многіх інтэрнет-рэсурсах Беларусі з’явілася інфармацыя, што патроны, халодную, агнястрэльную зброю і раслінныя наркотыкі знайшлі ў 30-гадовага Мікіты Матусевіча, які быццам бы быў ледзьве не асабістым целаахоўнікам Уладзіміра Някляева. Паведамлялася таксама, што гэты фактурны, пад два метры ростам, малады чалавек, прамяняў прапанову пайсці на працу ў спецпадраздзяленне “Альфа” на працу ахоўніка лідэра кампаніі “Гавары праўду!”.
Сам Някляеў абверг гэтую інфармацыю. У размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” ён сказаў: “Першы раз чую ад вас гэтае прозвішча. Гэта ж глупства хадзіць з узброеным ахоўнікам. Ніколі ніякага ахоўніка ў мяне не было. У сваёй хаце, у сваёй краіне мне баяцца няма чаго. Няўжо не зразумела, што калі мяне захочуць забіць, то ніякая ахова мне не дапаможа і не выратуе.
Не трэба рабіць з кампаніі “Гавары праўду!” пасмешышча. З актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” хочуць зрабіць злачынную банду. Усе гэтыя паведамленні пра халодную зброю — лухта. Тэлефануе наш чалавек і расказвае. У яго на сцяне ў хаце гадамі вісеў дэкаратыўны кінжал... Вось вам і халодная зброя...”
І ўсё ж міліцыя сцвярджае, што пісталеты, патроны, халодная зброя, якія фігуравалі ў прэс-рэлізе, не ўзяліся з паветра. І настойліва намякае на “целаахоўніка”...
Мы вырашылі высветліць, хто такі Мікіта Матусевіч і якое дачыненне ён мае да кампаніі “Гавары праўду!”.
Нам удалося расшукаць яго маці Валянціну Аляксандраўну, якая пагадзілася расказаць, што насамрэч адбылося ў кватэры яе сына.
— Я прыехала дамоў вечарам 18 мая. Сына ўжо не было. Але тое, што ў хаце адбыўся ператрус, было відавочна. Замок уваходных дзвярэй быў выбіты, кватэра не зачыняецца і сёння. Напэўна, Мікіта адкрыў дзверы не адразу, таму міліцыя ўломвалася ў кватэру.
Я ўсё агледзела. Адразу кінулася ў вочы, што дома няма сістэмнага блока камп’ютэра, няма ноутбука... Што забралі яшчэ, мне адразу было цяжка сказаць, таму што пратакола вобыску яны не пакінулі... Гэта пазней, калі стала вядома, што сын затрыманы, я даведалася і пра пісталеты, і пра халодную зброю, і пра траву...
— Гэтыя рэчы і сапраўды належалі Мікіце?
— Падчас вобыску ў нас дома знайшлі адзін пнеўматычны і адзін газавы пісталеты. І сапраўды, гэтыя рэчы былі ў нас дома. Справа ў тым, што ў дзяцінстве Мікіта прафесійна займаўся стральбой з пнеўматычнай зброі. Займаўся некалькі гадоў. Рэгулярна хадзіў у цір, пастаянна выйграваў там мяккія цацкі...
Што тычыцца халоднай зброі — кінжалаў ды нажоў, то іх знаходжанне ў нашай хаце я таксама патлумачу: калекцыю халоднай зброі пачаў збіраць бацька Мікіты 32 гады таму. Увесь гэты час яна, зразумела, папаўнялася. Такім чынам гэтыя злашчасныя кінжалы захоўваліся ў нас дома больш за трыццаць гадоў. Гэта значыць больш, чым зараз Мікіце...
З патронамі — падобная гісторыя. Мая свякроў у свой час выкладала крыміналістыку студэнтам БДУ. Гэтыя патроны, рознага калібру — вучэбны матэрыял, і не больш за тое. Дарэчы, патроны забралі падчас ператрусу, а гільзы пакінулі. Гэта не баявыя, а вучэбныя патроны.
Ну і цяпер пра траву. Гэта сапраўды не наркотыкі, а трава. Гэта лекі. У мяне пару гадоў таму былі праблемы з нагамі, а траву гэтую мне параілі размочваць і прыкладаць. Яна захоўвалася гадамі ў стале ў пакеце з-пад малака. Я ўпэўнена ў тым, што калі б знялі адбіткі пальцаў з гэтага пакета, то Мікіціных бы там увогуле не знайшлі. Я нават упэўнена, што ён наўпрост не ведаў пра яе існаванне...
— Валянціна Аляксандраўна, наколькі праўдзівая інфармацыя аб тым, што Мікіта быў асабістым ахоўнікам Уладзіміра Някляева?
— Гэта абсалютная няпраўда. У Някляева, наколькі мне вядома, аховы няма. Справа ў тым, што я сама была валанцёрам кампаніі “Гавары праўду!” — займалася зборам подпісаў за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай у вуліцу Быкава. А Мікіта — індывідуальны прадпрымальнік. У яго ва ўласнасці — станок лазернай гравіроўкі. Але, па збегу абставін, офіс, дзе стаіць гэты станок, апячатаны з-за няўплаты арэнды за офіс. Але гэта іншая гісторыя...
Так ці іначай, але Мікіта застаўся без працы. Тады я расказала яму пра кампанію “Гавары праўду!”: ім быў патрэбны ахоўнік мінскага офіса — менавіта таго, дзе пазней быў ператрус. Яго туды ўзялі, але літаральна праз два тыдні адмовіліся ад яго паслуг. На момант ператрусу сын не меў ніякага дачынення да кампаніі “Гавары праўду!”.
— Такім чынам, інфармацыя пра тое, што ваш сын адмовіўся працаваць у “Альфе” дзеля працы ў кампаніі “Гавары праўду!”, таксама, мякка кажучы, няпраўда?
— Абсалютна. Ён адслужыў у войску. Быў разведчыкам. Пасля таго як адслужыў, а гэта было ўжо амаль дзесяць гадоў таму, яму і сапраўды прапаноўвалі ісці на працу ў міліцыю ці вярнуцца ў армію. Ён адмовіўся. Ні пра якую службу ў падраздзяленні “Альфа” размова ніколі не ішла... Тым больш ніякага выбару паміж “Альфай” і “Гавары праўду!” не было і быць не магло...
— У чым зараз абвінавачваюць вашага сына?
— Зараз сына ўтрымліваюць на Акрэсціна.
Наколькі мне вядома ад адваката Мікіты, яго абвінавачваюць у незаконным захоўванні наркатычных рэчываў. Пад наркатычнымі рэчывамі разумеецца тая самая лячэбная трава...
Віталь ГАРБУЗАЎ "Народная Воля" ()
* * *
Валентина Матусевич: Вещи, которые нашли у нас дома, имеют 30-летнюю историю
Руководители кампании “Говори правду!” почему-то сразу открестились от этого молодого человека. Между тем после волны обысков, арестов и допросов, которая прокатилась по всей стране, один человек остается за решеткой. Это 25-летний Никита Матусевич.
Как известно, в сообщении МВД в причинах возбуждения уголовного дела фигурирует информация про изъятое оружие, патроны, холодное оружие и "наркотические вещества растительного происхождения». Судя по всему, речь в данном случае идет именно про Никиту Матусевича, который до сих пор находится в Центре изоляции правонарушителей по обвинению в хранении «наркотического вещества растительного происхождения». И, возможно, во имя сохранения доброго имиджа в кампании "Говори правду!" решили делать вид, что Матусевича не знают. Хотя и в данной ситуации надо было не пугаться и не открещиваться, а узнавать правду.
Мать задержанного Валентина Матусевич, в недавнем прошлом - лидер партии женщин «Надзея», рассказала "Белорусскому партизану" следующее.
- В кампании «Говори правду!» участвовала я, потому что всю жизнь занимаюсь общественной работой. После того, как полтора года пришлось побыть кондуктором, у меня ухудшилось состояние здоровья, и я больше там работать не смогла. Мне пообещали новую работу, но пока я ее не получила, вот и оставался запас времени. Идея увековечения памяти Василя Быкова мне показалась достойной, и собирать подписи за эту идею я и согласилась. Так я попала в кампанию "Говори правду!", где собирала подписи за переименование улицы Ульяновской в улицу Быкова.
Мой сын Никита Матусевич особого участия в политической жизни никогда не принимал, политикой вообще не интересовался. А тут я ему предложила: смотри, создается новая команда, может быть, тебя это заинтересует. И несколько раз он был в кампании «Говори правду!» - наблюдал, дежурил на офисе. В принципе, ему это не понравилось; сказал, что неинтересно, скучно, занятий никаких нет. И к моменту, когда в квартире прошел обыск, больше он на том офисе появляться не собирался. То есть, он с кампанией не имел никаких отношений. Подписи за название улицы Василя Быкова он собирал, если к нам в дом кто-то заходил, говорил: возьми, подпишись за переименование улицы. И не более того.
Тем не менее, ордер на обыск был выписан на его фамилию. Почему-то… У нас в доме выломали дверь, ворвались в квартиру, конфисковали оргтехнику, собранные за Быкова подписи, какие-то старые (поскольку партия «Надзея» ликвидирована, и мы не ведем деятельности от имени партии) программы семинаров, буклеты, книги, относящиеся к женскому движению, личные записные книжки.
Они в квартире отыскали, как пишут, шесть единиц холодного оружия. На самом деле, этих ножей там было больше. Начиная примерно с 80-го года, мой бывший муж, ныне покойный, а Никитин отец, собирал коллекцию ножей. Он доктор юридических наук. В свое время коллекция висела на стенке, потом вроде сказали, что нельзя, - убрали. Затем муж умер, но часть этой коллекции осталась - как память об умершем отце. Лежали они себе и лежали…
Что касается найденных патронов, то и тут нет никакого криминала. Бабушка Никиты, а моя свекровь - Матусевич Ирина Антоновна была доцентом кафедры криминалистики БГУ. И она использовала эти патроны в качестве учебного пособия для студентов, когда они проходили баллистику или еще что-то. В свое время они у нас стояли на книжной полочке в рядок, но так как мне было неудобно вытирать пыль, мы все эти патроны сложили в коробочку, засунули в какой-то дальний угол стола и о них забыли. И про эти патроны никто и не вспоминал, что они дома хранятся. Они учебные.
Никите кроме всего прочего вменяют, что найдена наркотическая трава. А он вообще не мог знать про эту траву. Я попыталась сделать об этом заявление в милицию, но меня следователь не принял, сказал, мол, мы вас вызовем… Хотя мой сын арестован и содержится под стражей по обвинению в хранении этой наркотической травы. Я с большим трудом припомнила, откуда у нас могла взяться эта трава. Никита никогда не курил никаких наркотиков, изготовление дома наркотических веществ я бы в жизни не потерпела. Чтобы в моем доме сушилась какая-то трава, и чтобы мой ребенок на моих глазах становился наркоманом - это вообще исключено. Тем не менее, они определили, что в той траве содержатся наркотические вещества.
Тогда меня надо наказывать, это моя трава. Был такой случай. Как-то мы на автобусной остановке очень долго ждали автобуса, и соседки-дачницы стали рассказывать, у кого что болит, и кто чем лечится. Я пожаловалась, что у меня сильно болят ноги, мазями мажу - но не помогают. И одна бабушка мне сказала: смотри, вот распаришь эту траву, в водичке ноги подержи, а потом прикладывай к коленкам, мол, мне очень помогает, может, и тебе поможет. Я и взяла у этой бабки траву. Несколько раз попробовала парить в ней ноги, мне не особенно это помогло, а трава так и осталась лежать в столе…
Я вот еще на что хотела бы обратить внимание. Я понимаю, если бы он шел по улице в состоянии наркотического опьянения, его задержали, назначили обыск и нашли траву. Или если бы он бросил в костер патрон, патрон взорвался, а дома у нас нашли бы еще патроны. Но все эти вещи, которые нашли у нас дома, имеют 30-летнюю историю и никогда не выносились на улицу.
Там еще речь идет о пистолетах. Насколько мне известно, у него был пневматический пистолет, потому что в детстве он очень любил заниматься стрельбой (потом потерял зрение, и сейчас без контактных линз почти ничего не видит), и я не помню, чтобы он его выносил из дома. И они сказали - газовый; мне трудно оценивать, я не специалист. Но он ходил без сумки, не было у него ни кобуры, ни патронов к этому газовому пистолету. То есть, этот пистолет дома хранился и из квартиры не выносился - никогда.
Я боюсь, что на Никиту может быть оказано давление. Ведь я хозяйка квартиры, я знаю, где что лежит, в каком углу. При чем тут Никита? Тем более, что в квартире этой сначала жила свекровь, и когда она переезжала в меньшую квартиру, многие свои вещи она не забирала. Это такое вот дурацкое стечение обстоятельств…
"Белорусский партизан"
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме