12:30 25.08.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
З 30-годдзем Незалежнасці!
25 жніўня 1991 года дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР XII склікання надалі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статус канстытуцыйнага закона. З гэтага моманту пачаўся адлік найноўшай гісторыі Беларусі.
У 1994 г. мы трапілі ў класічную пастку дэмакратыі, калі праз дэмакратычныя выбары ў краіне ўсталявалася дыктатура. Гэты ўрок кажа нам, што нельга празмерна канцэнтраваць уладныя паўнамоцтвы ў руках аднаго чалавека, што павінен быць добра прадуманы баланс галінаў улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Гэты ўрок нам кажа, што Беларусь павінна стаць парламенцкай рэспублікай. Гэтак мы распачнем новую старонку нашай гісторыі. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) віншуе ўсіх беларусак і беларусаў з 30-годдзем незалежнасці Беларусі.25 жніўня 2021 г.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме