19:15 22.04.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
XVII нечарговы з’езд БСДП адбудзецца 17 ліпеня

Такую пастанову – правесці XVIIнечарговы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) 17 ліпеня 2016 г. у г. Мінску – прыняў Цэнтральны Камітэт БСДП.
Цэнтральны Камітэт устанавіў, што аднаго дэлегата на з’езд будуць выбіраць ад 40 сябраў партыі, якія стаяць на ўліку ў абласных і Мінскай гарадской арганізацыях БСДП па стану на 29 лютага 2016 года.
Такая ж норма прадстаўніцтава ўстаноўлена і для сябраў БСДП, якія пражываюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, дзе няма зарэгістраваных (пастаўленых на ўлік) абласных партыйных арганізацый.
Брэсцкая абласная арганізацыя БСДП павінна выбраць 8 дэлегатаў, Віцебская абласная – 6 дэлегатаў, Гродзенская абласная – 2-х дэлегатаў, Мінская абласная – 3-х дэлегатаў, Мінская гарадская – 4-х дэлегатаў.
Сацыял-дэмакраты, якія пражываюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, могуць быць прадстаўленыя 2-ма і 4-ма дэлегатамі адпаведна.
У парадак дня З’езду выносяцца два пытанні:
а) аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
б) рознае.
Канферэнцыі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласных і Мінскай гарадской арганізацый БСДП па выбарах дэлегатаў на З’езд павінны прайсці да 2 ліпеня.
У такі ж тэрмін рэкамендавана правесці канферэнцыі па выбарах дэлегатаў ад сябраў БСДП, якія пражываюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Даты правядення гэтых канферэнцый вызначыць Прэзідыум БСДП.
На канферэнцыях будуць вылучаны таксама кандыдаты ў сябры мандатнай і падліковай камісій З’езду.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |