09:15 29.09.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Выстава пра Івана Луцкевіча адкрылася ў ЕГУ
Выстава з унікальнымі матэрыяламі пра Івана Луцкевіча адкрылася ў ЕГУ
Выстава з унікальнымі матэрыяламі пра пачынальніка беларускага нацыянальнага адраджэння Івана Луцкевіча адчыняецца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Яна прымеркаваная да Восьмага , што праходзіць 27—29 верасня. На Кангрэс з'ехаліся 520 даследчыкаў з усяго свету.
Раней невядомае фота маці Антона і Івана Луцкевічаў.
Дзіцячае фота сям'і Луцкевічаў
Выставу падрыхтавалі Людвіка Кардзіс і Сяргей Харэўскі. Пабачыць яе можна на другім паверсе галоўнага корпуса ЕГУ.
Людвіка Кардзіс аднаўляе Беларускі музей у Вільні — задуманы Іванам Луцкевічам.
Уласнаручны малюнак Івана Луцкевіча.
Іван Луцкевіч збіраў беларускія артэфакты па ўсім свеце, нават на аўкцыёнах у Лондане.
На выставе «Іване, жыві» пададзеныя дакументы пра жыццё ды працу Луцкевіча са збораў Віленскага беларускага музея, Літоўскага нацыянальнага музея, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і Беларускага дзяржаўнага архіва-музею літаратуры і мастацтва, а таксама прыватных калекцыяў.
Матэрыялы выставы чытае беларуска з Польшчы, гісторык з Гданьска Лена Глагоўская
Агледзець выставу можна будзе да 18 кастрычніка.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме