17:03 15.04.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Выбары ў Венесуэле: Выхадзец з Беларусі ці пераемнік Чавеса?
Хто пераможа на венесуэльскіх выбарах 14 красавіка і што гэта будзе значыць для Беларусі? Размаўляем са спецыялістам па Лацінскай Амерыцы Кастусём Андрыеўскім.
Еўрарыдыё: Кастусь, што творыцца ў заморскай Венесуэле, мы амаль не ведаем. Беларускія СМІ паведамляюць толькі пра самыя значныя падзеі. Але ж цяперашні перыяд падаецца вельмі цікавым і спецыфічным у венесуэльскай гісторыі. Заўчасна пайшоў з жыцця Уга Чавес, у выніку чаго разгарнулася жорсткая прэзідэнцкая кампанія. Хто верагодна пераможа на выбарах у нядзелю?
Кастусь Андрыеўскі: На выбарах два асноўныя кандыдаты, і шанец перамагчы ёсць у абодвух. Першы – Нікалас Мадура – чавіст, яго палітычную ролю ўхваліў сам Уга Чавес. Прычым у абыход Канстытуцыі, бо паводле яе ў пераходны перыяд краінай павінен кіраваць спікер парламента. Растлумачылі гэта тым, што Мадура прадстаўляе Аб'яднаную сацыялістычную партыю Венесуэлы. З другога боку – лідар Круглага стала па дэмакратычным адзінстве Энрыке Капрылес Радонскі. Цяпер у парламенце амаль сто месцаў за сацыялістамі, 64 – за "круглым сталом".
Еўрарадыё: Якія адметнасці гэтай кампаніі і ці справядлівыя выбары ў Венесуэле?
Кастусь Андрыеўскі: Мадура праводзіць сваю кампанію пад абліччам Чавеса, прычым нават занадта. І гэта хіба адмоўна ўплывае на ягоны рэйтынг. Калі ў пачатку прэзідэнцкай гонкі яго рэйтынг перасягаў на 10-20% рэйтынг асноўнага апанента, то днямі розніца зменшылася да лічаных працэнтаў. Калі б Капрылес не быў геем, то, верагодна, меў бы больш высокі рэйтынг.
Асаблівасцю Венесуэлы з'яўляецца яе параўнальная дэмакратычнасць. Яе выбарчай сістэмай захапляюцца ўсе лацінаамерыканскія краіны, яе хваліў нават экс-прэзідэнт ЗША Джымі Картэр. Вы прыходзіце на выбарчы ўчастак, прад'яўляеце сваю выбарчую картку, праходзіце сістэму электроннай дактыласкапіі. Далей на планшэце з тач-скрынам выбіраеце кандыдата, на гэта даецца шэсць хвілін. Потым, як у банкамаце, вам выдаецца раздрукоўка, электронны голас адразу залічаецца. Раздрукоўка дадаткова кідаецца ў іншую выбарчую скрыню, пакідаеце свой подпіс і праходзіце працэдуру звычайнай дактыласкапіі. Да падліку галасоў дапушчаныя ўсе палітычныя сілы. Пры такой сістэме верагоднасць маніпуляцый мізэрная. Прынцыповая пазіцыя Чавеса была, каб з выбарамі было ўсё празрыста.
Еўрарадыё: Кастусь, ты згадаў, што, верагодна, Капрылес – гомасэксуаліст. Ён прызнае гэты факт, ці на чым грунтуюцца такія чуткі?
Кастусь Андрыеўскі: У 2000 годзе быў гучны скандал, калі Капрылеса "запалілі" у машыне з іншым мужчынам, у інтэрнэце ёсць адсканаваная копія паліцэйскага акта. Пасля гэтага Капрылес неаднаразова з'яўляўся на публіцы з жанчынамі, але пагалоска пра сэксуальную схільнасць пайшла. Гэта, хутчэй за ўсё, адмоўна ўплывае на ягоны рэйтынг і робіць яго на 5-10% ніжэйшым за тое, якім бы ён мог быць без гэтай гісторыі і чутак наконт яго сэксуальнай прыналежнасці.
Еўрарадыё: Капрылес – вельмі добры прамоўца, ён правёў актыўную кампанію. Калі дапусціць, што ён усё ж пераможа, ці будзе гэта мець негатыўныя наступствы для беларуска-венесуэльскіх праектаў?
Кастусь Андрыеўскі: Калі пераможа Мадура, то сур'ёзных зменаў не адбудзецца. Калі Капрылес – то тут прагназаваць цяжэй. Беларусь мела пэўны фавор з боку Чавеса, але адносіны будаваліся збольшага на рынкавых умовах. Супрацоўніцтва з Беларуссю было пэўным палітычным ходам, але было б памылкова думаць, што Венесуэла нешта задарма раздавала Беларусі.
З аднаго боку, у выпадку перамогі Капрылеса могуць быць праблемы з будучымі кантрактамі. Калі ён пачне супрацоўнічаць з ЗША, то праблемы могуць быць у “Белнафтахіма", да таго ж, варта ўлічваць амерыканскія санкцыі супраць прадпрыемства. З другога боку, Беларусь не могуць так проста пагнаць, бо ёсць канкрэтныя праекты, інвестыцыі ў здабычу нафты ў басейне Арынока. Сам Капрылес не з'яўляецца прадстаўніком правых сіл, як некаторыя думаюць. Ён таксама з "левых", з пэўнай доляй умоўнасці вядома, бо "левы" ў Венесуэле і Бразіліі – розныя паняцці. Больш за тое, калі пераможа Капрылес, то чавісты будуць у апазіцыі, а яны – моцная сіла ў парламенце. Гэта значыць, Капрылесу не ўдасца так проста хутка і радыкальна змяніць замежную палітыку.
Еўрарадыё: Летась беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам зрабіла міні-турнэ па Лацінскай Амерыцы, завітаўшы, апрача Венесуэлы, у Эквадор і Кубу. Чаму менавіта ў гэтыя краіны і як развіваецца з імі супрацоўніцтва?
Кастусь Андрыеўскі: "Белнафтахім" зацікаўлены праектамі па здабычы эквадорскай нафты, сёлета мусіць пачацца сейсмаразведка. З Кубай пры наяўных дасягненнях меліся пэўныя праблемы, звязаныя як са станам кубінскай эканомікі і яе неплацежаздольнасцю, так часам і з адмоўнымі адносінамі беларускіх прадпрыемстваў да належнага супрацоўніцтва. У беларускім экспарце ў шэраг іншых лацінаамерыканскіх краін, перадусім Бразілію, пераважаць калійныя ўгнаенні. Прычым беларускі монаэкспарт ставіць пад сумнеў, наколькі эфектыўна мы выкарыстоўваем магчымасці для супрацоўніцтва з Бразіліяй. На маю думку, гэта мусіць быць калі не асноўным, то адным з асноўных прыярытэтаў у рэгіёне. Аргенціна цікавая тым, што там жыве даволі вялікая беларуская дыяспара.
Еўрарадыё: Шмат хто паведамляў, што продкі Капрылеса паходзяць з Беларусі, яго прадзед быў этнічным габрэем і меў зусім беларускае прозвішча Радонскі. У цэлым, наколькі шмат выхадцаў Беларусі эмігравалі ў Лацінскую Амерыку ў мінулым стагоддзі? Ці ёсць нейкія арганізацыі дыяспары, ці яны вельмі размываюцца?
Кастусь Андрыеўскі: Паводле некаторых ацэнак, у мінулым стагоддзі ў Лацінскую Амерыку эмігравалі каля 150 тысяч беларусаў, але больш-менш дакладных падлікаў няма. Нягледзячы на пэўную актыўнасць дыяспары, яна меншая ў параўнанні з расіянамі і ўкраінцамі. Першая сапраўды нацыянальная беларуская, а не постсавецкая, дыяспарная арганізацыя ўтварылася ў 2010 годзе і мае назву Цэнтр імя Кастуся Каліноўскага. Яе заснаваў этнічны аргентынец Эдуарда Пеннісі. Адразу ж пачалася негатыўная рэакцыя з боку мясцовых расійскіх і ўкраінскіх арганізацый, бо яны адчулі канкурэнцыю за ўплыў на выхадцаў з нашага рэгіёна.
Эдуарда Пенісі лічыць сябе патрыётам Беларусі, ён з дзяцінства наведваў адзін з сітуацыі афіцыйнаму Мінску варта прымаць закон аб падтрымцы дыяспары. Беларуская амбасада дапамагае гэтай асацыяцыі, але дапамога павінна быць іншага маштабу. Калі ў Аргенціне жыве шмат ураджэнцаў Беларусі, то гэта можна выкарыстоўваць і з эканамічнага гледзішча. Але нават гэтае пытанне не ёсць першасным, бо гэта проста высакародная мэта дзяржавы – падтрымаць суродзічаў у замежных краінах.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме