00:15 07.02.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Выбаркамы папярэдзілі Алега Рамашкевіча
У Вялікай Бераставіцы 6 лютага 2014 года10:20 на паседжанні Бераставіцкай раеннай камісіі і пазней Бераставіцкай акруговай камісіі быў выкліканы мясцовы актывіст Алег Рамашкевіч, які зарэгістраваў свае ініцыятыўныя групы па збору подпісаў для вылучэння сябе кандыдатам у дэпутаты Бераставіцкага раённага Савета і Гроденскага абласнога Савета, адпаведна па Усходняй выбарчай акрузе № 8 у раённы Савет і Бераставіцкай выбарчай акрузе № 18 у абласны Савет. Вынікамі працы абоіх камісій стала адзінагалосна вынесенае папярэджанне А. Рамашкевічу за парушэнні працэдуры збора подпісаў і тым самым парушэнне згодна з артыкулам №49 “Выбарчага кодекса”.
Вышэй названыя выбарчыя камісіі палічылі недапушчальным раздачу газет “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)” і “Голас памежжа”, выдадзеных тыражом 299 экземпляраў, пад час збору подпісаў А. Рамашкевічам на права рэгістравацца кандыдатам у мясцовыя дэпутаты.Камісіі палічылі, што у газэтах утрымліваецца агітацыйны матэрыял, які звязаны з прэтэндэнтам на кандыдатства і тым самым незаконным перацягваннем галасоў выбаршчыкаў на свойбок.
Сам Алег Рамашкевіч кажа, што напрыклад “…у раздаванай газэце “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)” няма ні майго здымка, ні аніякіх упамінанняў пра мяне, поўная адсутнасць маёй персоны на старонках. У газеце “Голас памежжа” ёсць мае невялікія фотаздымкі пад двума артыкуламі – “Апытанне жыхароў Вялікай Бераставіцы пра іх адносіны да малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшай”, другі артыкул – найноўшая гісторыя, звязаная з гісторыяй станаўлення незалежніцкіх грамацкіх рухаў на Бераставіччыне пераважна ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Але мне падаецца, што ўлады напалохала падыманне у газетах ідэі Народнага рэферэндума і актуальнай для памежнага раёна праблемы малога памежнага руху.... Для мяне стала ужо традыцыяй пачынаць кампанію з папярэджанняў, паўтарылася гісторыя з раздачай друкаваных матэрыялаў з прошлых мясцовых выбараў. Усё гэта не дадае ўпэўненасці удзельнікам выбарчай кампані, а спараджае сумненні ў тым, што гэта робіцца правільна”.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |