21:45 15.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Волонтер БСДП (Грамада) Никита Фартух задержан в Могилеве при сборе подписей (доп)
Волонтер Белорусской социал-демократической партии (Грамада) Никита Фартух задержан 15 ноября во время сбора подписей за отмену декрета президента «о тунеядцах».
«Никита задержан сотрудниками милиции во время сбора под коллективным обращением за отмену декрета «о тунеядцах» возле кинотеатра «Родина», — сообщил заместитель председателя БСДП (Грамада) Игорь Борисов. В настоящее время в опорном пункте милиции по улице Крыленко областного центра идет установление личности волонтера. Там же находится и Борисов. По словам политика, никаких законных оснований для задержания волонтера не было — сбор подписей ничем и никем не запрещен.
* * *
У Магілёве за збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 затрымлівалі Мікіту Фартуха
Хлопец прабыў у аддзяленні міліцыі больш за гадзіну, а адразу пасля вызвалення працягнуў збор подпісаў.
15 лістапада прыкладна каля гадзіны дня насупраць кінатэатра “Радзіма” быў затрыманы валанцёр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікіта Фартух. Хлопец збіраў подпісы за адмену прэзідэнцкага Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
- Я толькі распачаў збор подпісаў – сабраў толькі аддзін подпіс, як да мяне падыйшлі трое людзей у цывільным і спыталі, што я раблю. Літаральна праз некалькі хвілін з’яіўся міліцыянер у форме, які перапытаў тое самае і сказаў, што для разбіральніцтва мне неабходна прайсці ў аддзяленне міліцыі. Суправаджалі мяне туды ўсё тыя ж асобы ў цывільным, - распавядае Мікіта Фартух.
У пастарунку на вуліцы Крыленкі, 2 хлопец прабыў каля гадзіны. У якасці яго прадстаўніка ў міліцыю прыехаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.
- Я патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што хлопец не парушае закон, а здзяйсняе збор подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю Прэзідэнта за адмену Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Гэта не забаронена заканадаўствам, і яго дзеянні не з’яўляюцца масавым мерапрыемствам. Хлопец не раздаваў ніякія ўлёткі, таму да яго не павінна быць ніякіх прэтэнзій, - гаворыць Ігар Барысаў.
Капітан міліцыі, які знаходзіўся ў пастарунку, паведаміў, што прэтэнзій да Мікіты больш няма і пасля ўзятых тлумачэнняў і спраўджвання асобы хлопец быў вызвалены з міліцыі. Адразу пасля вызвалення Мікіта Фартух працягнуў збор подпісаў на тым самым месцы, дзе і быў затрыманы.
Нагадаем, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) ужо некалькі месяцаў праводзіць кампанію па адмене Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. 12 лістапада сябра Цэнтральна камітэта БСДП Алег Волчак накіраваў даклад спецдакладчыку ААН па Беларусі, дзе абгрунтаваў незаконнасць дадзенага дэкрэта. Актывісты ж партыі сабралі ўжо больш за пяць тысяч подпісаў за адмену дадзенага дэкрэта, які яны лічаць антыканстытуцыйным.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме