15:15 19.01.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Волчак: Праваабаронцы падпадаюць пад дэкрэт «аб дармаедах» разам з 500 тыс.беларусаў (відэа)
«Закон – як дышла, куды павернеш, туды і выйшла». Старая беларуская прымаўка, але ўсцяж актуальная. Паводле Канстытуцыйнага суда, старшыню якога, як мы ведаем, прызначае асабіста Аляксандр Лукашэнка, дэкрэт аб дармаедах, які, як мы ведаем, падпісаў асабіста Аляксандр Лукашэнка, беларускай Канстытуцыі не супярэчыць. Ну, хто б сумняваўся…
Між тым незалежныя эксперты ды многія простыя грамадзяне з гэткай ацэнкай дакументу катэгарычна не згодныя. Юрысты налічваюць прынамсі сем грубых парушэнняў асноўнага закону краіны. Сярод іх наступныя: працаваць беларусы маюць права, але не абавязаныя. А прымусовая праца ў нашай краіне забароненая. І яшчэ працытую Канстытуцыю Беларусі: «Кіраўнік краіны не мае права сваймі актамі абмяжоўваць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў». У «Гарачым каментары» – праваабаронца Алег Волчак.
«Пад дэкрэт кіраўніка краіны падпадаюць больш за 500 тыс. грамадзянаў. Мы праваабаронцы таксама падпадаем пад гэты дэкрэт, бо з 2003 года ўлады ліквідавалі нашыя арганізацыі. Мы былі вымушаныя зарэгістравацца ў Кіеве, нехта ў Літве, нехта ў Польшчы», – заявіў у эфіры «Белсату» Алег Волчак.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме