13:45 11.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Вянок памяці. Міхась Тычына
Ня стала Міхася Тычыны — слуцкага краязнаўцы, журналіста, аўтара беларускіх незалежных выданьняў.
Міхась Тычына нарадзіўся ў 1927-м годзе ў вёсцы Боркі на Случчыне. Калі ў 1950-я ў Кранштаце служыў мараком, супрацоўнічаў са штодзённай флёцкай газэтай «На вахце». Ад таго часу захапіўся журналістыкай. Пазьней скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Паводле беларускага гісторыка Анатоля Сідарэвіча, Міхась Тычына быў адным зь першых краязнаўцаў і журналістаў, хто дасканала дасьледаваў гісторыю Слуцкага збройнага чыну:
«Я мяркую, што цяперашнія й будучыя краязнаўцы, якія будуць дасьледаваць праўдзівую гісторыю Случчыны, абавязкова будуць карыстацца публікацыямі Міхася Адамавіча. Ён нямала расказаў пра сваіх землякоў. І менавіта ён першы пачаў публікаваць матэрыялы пра слуцкіх паўстанцаў. Гэта было яшчэ ў 1960-я, калі іншыя случакі баяліся адзін аднаму расказваць».
Міхась Тычына быў аўтарам „Народнай волі“, друкаваўся ў „Нашай Ніве“.
Хачу сказаць, што асабіста я страціў чалавека, якога паважаў і якому буду ўдзячны да канца сваіх дзён. У цяжкі для мяне пэрыяд менавіта Міхась Тычына прыйшоў мне на дапамогу».
У 1968-м годзе малады гісторык Анатоль Сідарэвіч публічна выступіў супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславакію і быў зьмешчаны ў псыхіятрычны шпіталь. І менавіта Міхась Тычына дапамог яму знайсьці працу ў капыльскай раёнцы пасьля вызваленьня.
Журналісты слуцкай недзяржаўнай газэты «Інфа-кур’ер», няштатным аўтарам якой Міхась Тычына быў многія гады, згадваюць, што іхні старэйшы калега быў шчырым чалавекам.
Алесь Дастанка: «Перадусім я прыемна зьдзіўляўся яго працавітасьці. Да сваіх апошніх дзён Міхась Адамавіч прыносіў у рэдакцыю свае матэрыялы і цікавіўся, чым жыве рэдакцыя, якія мае творчыя пляны. Зьвяртаў увагу на падзеі і падказваў нам.
Вось яшчэ на мінулым тыдні мы зь ім сустракаліся. Ён быў незаменны дарадца пра гістарычную тэматыку, а таксама пра актуальнае сучаснае жыцьцё».
Слуцкая дэмакратычная актывістка Зінаіда Цімошчык:
«Міхась Адамавіч Тычына — старэйшы слуцкі журналіст. Ён да свайго апошняга часу пісаў артыкулы для беларускіх газэт „Народная воля“, „Наша ніва“. Гэты творчы чалавек быў апантаным барацьбітом за беларускую мову. Калі сустракаліся зь ім на вуліцы, то абавязкова гутарылі на беларускай мове. Ён вельмі гараваў, што цяпер на Случчыне мала ўжываецца беларуская мова...»
Слова на разьвітаньне ад Анатоля Юрэвіча:
«Гэта быў добры, разумны чалавек. Як журналіст добра паведамляў пра падзеі і людзей. Не прыдумляў гісторыі. Пісаў пра сваіх родных, якія трапілі пад раскулачваньне, а пасьля пад акупацыю фашыстаў».
Пахавалі Міхася Тычыну сёньня ў Слуцку на гарадзкіх могілках ля вёскі Селішча.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |