18:00 01.03.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Вядучаму гісторыку нацыянальнага руху Анатолю Сідарэвічу — 70

Вядучаму гісторыку нацыянальнага руху Анатолю Сідарэвічу — 70

1 сакавіка, у год стагоддзя БНР, адзначае круглую дату і адзін з найруплівейшых яе даследчыкаў.

Анатоль Сідарэвіч нарадзіўся ў 1948 годзе на хутары Доўгі Лес на Піншчыне.

У жыцці яму давялося зведаць і звальненне з працы за крытыку савецкага ладу, і сачэнне КГБ, і карную псіхіятрыю.

У 1980-я Анатоль Сідарэвіч браў актыўны ўдзел у заснаванні дэмакратычных грамадскіх рухаў — Беларускага народнага фронту і сацыял-дэмакратыі. Ён перакананы марксіст і шчыры вернік-уніят.

Ужо паўстагоддзя Сідарэвіч — заўважная асоба ў беларускім культурным полі. Ён пераадкрыў для нашай гісторыі братоў Луцкевічаў, выявіў і ўдакладніў безліч гістарычных звестак пра час, калі вырашаўся лёс Беларусі — пачатак ХХ стагоддзя. Лічыць яго выданні і публікацыі — марная справа…

Жадаем спадару Анатолю моцы, натхнення і настрою. «Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць».


* * *

Рэдакцыя сайта прыхільнікаў БСДП жадае паважанаму Анатоль Міхайлавічу моцнага здароўя, творчага плёну і спаўненьня ўсіх задумак у сьвятой справе вяртаньня гісторыі беларускаму народу і беларускай краіне.
Л. Дз.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме