20:45 02.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валянціну Дзмітрыевічу Лазарэнкаву– 60 год!
В. Лазарэнкаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў горадзе Бярозе. У бацькоў-медыкаў вучыўся чуласці да людзей і працавітасці. Пасля школы працаваў аўтаслесарам. Скончыў школу шафёраў ў Івацэвічах. Затым служыў тэрміновую службу ў войску.
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. Пасля атрымання дыплома застаўся працаваць выкладчыкам на псіхолага-педагагічным факультэце.
З 1981 па 1983 гады ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у падрыхтоўцы старту з касмадрома "Байканур" касмічнага чоўна «Буран».
Потым - аспірантура ў Мінску, дзе даследаваў праблемы сям'і і сямейнага выхавання. Выкладанне і даследчую дзейнасць актыўна спалучаў з працай у будатрадаўскім руху, арганізацыяй аздараўлення і выхавання дзяцей і моладзі ў загарадных летніках.
У 2001 годзе прайшоў стажыроўку па вывучэнні дзейнасці недзяржаўных грамадскіх арганізацый і судоў па правах дзіцяці ў Чыкага (ЗША)
У 2008 годзе прайшоў стажыроўку ў Акадэміі сацыяльных і працоўных адносін (Масква). У 2009-2011 гадах навучаўся ў польска-нямецкай лінгвістычнай школе ў Ольштыне (Польшча).
Сябра Цэнтральнага Камітэта БСДП, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП, кіраўнік Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага і першаснай арганізацыі СПБ УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна", актывіст кампаніі “Гавары праўду!”.
За дзейнасць па абароне правоў чалавека ў 2005 г. узнагароджаны дыпломам Міжнароднай Хельсінкскай федэрацыі. Неаднаразова пераследаваўся з боку уладаў.Пасля адміністратыўнага арышту падчас прэзідэнскіх выбараў 2006 года быў звольнены з пасады выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Жонка - настаўнік пачатковых класаў. Выхаваў дачку і сына.
Моцнага здароўя табе, Валянцін Дзмітрыевіч! Будзь каханы і шчаслівы!
Поспехаў і плённай працы на карысць Бацькаўшчыны і сацыял-дэмакратыі!
Твае сябры з БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме