23:36 18.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валянцін Лазарэнкаў не хоча лічыцца хуліганам
Намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыня Берасцейскай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза беларускага Валянцін Лазарэнкаў падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд на пастанову аб адміністрацыйнай адказнасці, якую вынесла суддзя Ленінскага раёна Берасця Людміла Назаранка 26 сакавіка 2006 года.
Сутнасць скаргі ў адмене рашэння аб 7-сутках арышту, які атрымаў Лазарэнкаў напярэдадні дня галасавання на выбары прэзідэнта РБ.
Лазарэнкаў сумесна з трыма сябрамі партыі быў абвінавачаны ў хуліганскіх дзеяннях міліцыянерамі-сведкамі Цандо і Башко, якія нібы бачылі, як ён з сябрамі прыставаў да грамадзяніна Ламбіна, спрабавалі ўчыніць бойку і абзывалі Ламбіна нецэнзурнымі словамі, чым парушылі грамадскі парадак.
На судовым паседжанні Ламбін не прысутнічаў, бо, па словах міліцыянераў, знаходзіўся ў бальніцы. Дакументальна гэта не падцверджана і да гэтага часу. Як няма ніякіх пісьмовых сведчанняў ад Ламбіна, што да яго прыставалі і абражалі матам. Усё, што ёсць у справе ад Ламбіна – гэта подпіс пад пратаколам міліцыянераў і адрас пражывання.
Але да сённяшняга дня, па словах Лазарэнкава, не ўдалося знайсці Ламбіна па гэтаму адрасу. Не ведаюць пра такога чалавека і нібы суседзі Ламбіна.
Як удалося даведацца Лазарэнкаву з неафіцыйных крыніцаў, гэты чалавек, які падпісаны пад пратаколам як Ламбін, мае праблемы з заканадаўствам і злоўжывае алкагольнымі і наркатычнымі сродкамі.
Лазарэнкаў лічыць, што ў 2006 годзе стаў ахвярай спецаперацыі супраць палітычных, прафсаюзных і грамадскіх актывістаў, якія прымалі актыўны ўдзел у прэзідэнскіх выбарах. Лазарэнкаў пасля адсідкі ў ІЧУ быў звольнены з працы выкладчыка Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна, дзе прапрацаваў 25 гадоў.
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя18-03, 19:30
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме