14:02 10.01.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валянцін Лазарэнкаў: Улады парушаюць неад'емныя правы грамадзян
Пытанне адносна дазволу або забароны пікетаванняў “За годную працу!” у горадзе над Бугам засталося нявырашаным.
Суд Ленінскага раёна горада Брэста палічыў, што для таго, каб абскарджваць адмову ў правядзенні такога мерапрыемства, выйшлі ўсе тэрміны. Старшыня брэсцкай абаласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў патлумачыў рашэнне суддзі:
- Рашэнне, якое вынес суд, было не на нашу карысць. Мы можам абскардзіць яго ў дзесяцідзённы тэрмін у вышэйстаячыя арганізацыі. Але пакуль што рашэнне не прынята, таму што фармальна падставай для адказу з’явілася тое, што мы не абскардзілі яго ў свой час. Палічылі, што гэты тэрмін быў прапушчаны.
Прадстаўнікі брэсцкай суполкі Свабоднага прафсаюза Беларусі лічаць забароны пікетаванняў з боку гарадскога выканаўчага камітэта сістэматычнымі і неабгрунтаванымі, што парушае неад’емныя правы грамадзян на свабоду слова, правядзенне мітынгаў і пікетаванняў.
Падставаю для адмовы пікетаванняў гарадскімі ўладамі стала адсутнасць спецыяльных дамоваў з рознага кшталту інстанцыямі.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Гл. таксама:
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |