11:15 24.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валянцін Лазарэнкаў: Прааналізавалі справаздачу ўладаў Белаазёрска
Перспектывы ўпарадкавання гарадскіх дарог і капітальнага рамонту дамоў у Белаазёрску абмеркавалі на Народным сходзе яшчэ ў пачатку ліпеня. Цяпер жа бярозаўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” абмеркавалі адказ выконваючага абавязкі старшыні Белаазёрскага гарадскога выканкаму Уладзіміра Пракапчука. Паводле актывіста кампаніі Валянціна Лазарэнкава, сувязь улады з народам будзе толькі на карысць народу.
Валянцін Лазарэнкаў:
- Сход разглядзеў пісьмовую справаздачу в.а. старшыні гарвыканкама Пракапчука. Зрабілі аналіз гэтага дакумента. Паглядзелі магчымасці як надалей працаваць па тых выніках, якія нам прапаноўваюць. Таму што ў бліжэйшы час павінна адбыцца сесія гарадскога і раённага савета па выкананні бюджета за першае паўгоддзе 2013 года. У рамках гэтай справаздачы мы і будзем бачыць, што і як можна дадаткова зрабіць для людзей.
Таксама былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з пачаткам Народнага рэферэндуму. У яго межах вырашылі правесці ў Белаазёрску апытанне людзей.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота тут: http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=17060#.UhhZghcwakY
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |