11:15 10.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
« Валянцін Лазарэнкаў: Незалежныя прафсаюзы працягваюць сваю дзейнасць

Толькі дэмакратычныя прафсаюзы змагаюцца з парушэннямі правоў працоўных у Беларусі. Пра гэта гаварылі на 20-годдзі Кангрэсу беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў. У складзе берасцейскай дэлегацыі на мерапрыемстве прысутнічаў кіраўнік абласнога Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянцін Лазарэнкаў.
- Натуральна, што мы можам вярнуцца ў рабаўладальніцкі строй, дзе будзем палачкі атрымліваць за працу, па-другое, гулагаўскі варыянт. На сённяшні дзень толькі свабодныя прафсаюзы з’яўляюцца рэальнай сілай, якая яшчэ стварае праблемы для ўлады – і па заробках, і па судовых працэсах, і нават па палітычных працэсах, калі судзяць і звальняюць гэтых людзей, і нават спрыяе ўмяшальніцтву міжнародных арганізацый.
Нягледзячы на пастаяннае знішчэнне ўладамі незалежнага прафсаюзу, ён працягвае сваю дзейнасць. Берасцейскім Свабодным прафсаюзам Беларускім за 20 гадоў праведзена больш сотні судоў у працоўных пытаннях. Аднак выйграць гэтыя суды – даволі складана з прычыны палітызаванасці судовай сістэмы, – кажа Валянцін Лазарэнкаў.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Валянцін Лазарэнкаў:
Обсудить новость на Форуме
19 мая 2026
| « | Май 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |