22:30 28.06.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валянцін Лазарэнкаў: Будуць тыя лічбы, якія будуць патрэбныя

У Берасцейскай вобласці створаны абласная і 16 акруговых камісій – кожная па 13 чалавек. Найбольш не пашчасціла трапіць у камісіі прадстаўнікам дэмакратычных партый і незалежным актывістам.

У большасці камісіі засталіся ў новым-старым складзе, кажа прысутная на пасяджэнні Святлана Алесюк з Берасцейскай сацыял-дэмакратычнай партыі:
– У нас з пяці чалавек уключылі аднаго. Людзі, якіх уключылі – гэта тыя, якія на працягу доўгіх гадоў былі ў гэтых камісіях.

Намеснік старшыні берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) і кандыдат ад гэтай партыі па Івацэвіцкай 11-й акрузе Валянцін Лазарэнкаў:
– Вынікі прызначэння сябраў камісіі па Івацэвіцкай акрузе – гэта чараўнікі, якія зноў сядаюць у гэтыя камісіі, якія будуць рабіць тыя лічбы, якія будуць патрэбныя.
Праваабаронца Сяржук Русецкі:
– Для прыкладу, у нашай Бярозаўскай акрузе №9 не былі ўключаныя незалежныя ад уладаў прадстаўнікі, якія вылучаліся ў акруговую камісію.
Актывісты ўпэўненыя, што вынікі выбараў прадказальныя. Яны перакананыя, што невялікія змены ў камісіях нічога не зменяць у выбарчым працэсе.



Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |