16:45 20.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валеры Фралоў: Расея надзімае шчокі… гісторыя ведала гэта неаднойчы
Украіна разгорне паблізу мяжы з Расеяй тактычныя групы ўзброеных сілаў. На думку былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, генерала Валерыя Фралова, “канфлікт трэба вырашаць дыпламатычнымі, а не ваеннымі шляхамі”.
Як заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій, Кіеў падрыхтаваў зварот да гарантаў бяспекі Украіны аб правядзенні на сваёй тэрыторыі сумесных вучэнняў.
Службе бяспекі Украіны, Міністэрству ўнутраных спраў і узброеным сілам загадана выконваць даручэнне аб прывядзенні ў поўную баявую гатоўнасць.
Тым часам, ёсць паведамленні, што расейцы таксама сцягваюць свае войскі бліжэй да ўкраінскай мяжы. Не засталася ў баку і “братняя Беларусь”, куды Пуцін накіраваў самалёты.
Валеры Фралоў: Сёння наступіў час супрацьстаяння. Польша, краіны Балтыі заяўляюць аб падтрымцы Украіны, Расея суадносна не адступіцца ад сваіх намераў, якія паказвае і пацвярджае ваеннай сілай.
РР: Навошта Беларусі ўцягвацца ў ваенны канфлікт?
Валеры Фралоў: А куды дзенешся? Беларускія ўлады, што называецца, павязаны Крамлём, таму сваю ўласную пазіцыю ў гэтай сітуацыі асабліва і не выкажаш.
РР: Ваш прагноз: як могуць далей развівацца расейска-украінскае супрацьстаянне? Ці магчыма прымяненне ваеннай сілы з абодвух бакоў?
Валеры Фралоў: Наўрад ці… вайны не будзе. Зараз жа не той час, каб па полі бегала кавалерыя з шашкамі і крычала “Ура!”. Ёсць такія сродкі паражэння, пасля выкарыстання якіх добра не будзе нікому. Бо відавочна ж, што і НАТА можа не застацца ў баку канфлікта. А пакуль што трасуць мускуламі, Расея надзімае шчокі… Гэта працэс, які гісторыя ведала ўжо неаднойчы, і які нікому нічога добрага не прыносіць.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |