18:31 19.02.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Валер Карбалевіч: Пакуль не бачу аб’яднання…

Мэтай Кангрэсу заяўлена кансалідацыя дэмакратычных сілаў, выпрацоўка і прыняцце супольнай стратэгіі. Валер Карбалевіч: Цяжка казаць, чым закончыцца гэтая ініцыятыва, бо сёння ўплыў апазіцыі на грамадска-палітычнае жыццё зусім малы. Таму тое, што адбываецца ў апазіцыі, у першую чаргу цікавіць саму апазіцыю.
: Пакуль тэма правядзення Кангрэса, як мне падаецца, наадварот стала сродкам дадатковага расколу ў шэрагах апазіцыі. Ідуць розныя спрэчкі паміж тымі, хто хоча праводзіць мерапрыемства, і тымі, хто не хоча. Таму пакуль я не бачу ніякага аб’яднання. А ці атрымаецца яно? Толькі час гэта пакажа, бо тут складана даваць прагнозы. Пакуль наогул да канца не зразумелыя сэнс і парадак дня Кангрэса. Арганізаты кажуць, што яны, маўляў, прапаноўваюць шлях выратавання Беларусі ў крызісны перыяд, які зараз ёсць. Памкненні, безумоўна, добрыя. Але ці ўспрыме грамадства той дакумент, які будзе прыняты? Ці спадабаюцца насельніцтву тыя выратавальныя меры, што вызначыць Кангрэс?
: Я думаю, што ў правядзенні Кангрэса не будзе ні вялікіх плюсаў, ні мінусаў. Гэта проста нейкі чарговы крок на шляху ўзаемадзеяння апазіцыі паміж сабой.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |