11:31 15.10.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ВЫСТУПЛЕНИЕ БАНКИРА (ПРАКАПОВІЧ, КАНЕЧНЕ, ГЕРОЙ...)

 
? Два события последнего времени – главы Национального банка главе правительства и контрольных и Национального банка очевидно сигнализируют о каких-то важных процессах, происходящих в высшем руководстве страны и связанных с основами экономической политики. Что это могут быть за процессы и почему между высшим руководством страны вовлекается пресса?
 
Виталий Силицкий. Бюрократическое противостояние Национального банка и правительства происходит не впервые в истории Беларуси. Можно вспомнить, что два года назад Лукашенко собственноручно сталкивал лбами Петра Прокоповича и Сергея Сидорского, когда Герой Беларуси был выпущен, чтобы оппонировать самому долгоиграющему премьеру в истории страны.
 
Несмотря на то, что такие разборки могут выглядеть как конфликты и раскол внутри лукашенковской элиты, я бы не стал преувеличивать их политическое значение. Безусловно, в условиях кризиса позиции правительства резко ослабляются, именно оно выглядит в глазах всех виновником ухудшения ситуации. При этом оно делит первое место по непопулярности наряду с президентом, так что Лукашенко шумиха вокруг Сидорского очень даже полезна в чисто информационном плане. Да и шанс у Прокоповича «оттяпать» у Совмина огромный кусок власти – просто уникальный. При поддержке международных финансовых организаций, к которым белорусские власти сейчас благоволят, это можно сделать практически без шума и пыли.
 
Для обоснования своих действий аргументов у Прокоповича достаточно – все-таки на стабильности национальной валюты держится и уверенность общества в политике властей. Ну, а то, что такую информационную волну поднял банкир, свидетельствует, что, скорее всего, ситуация в банковской системе не настолько плачевна, как говорится в письме – поскольку выброс такой информации вполне мог спровоцировать обвал национальной валюты. Я не думаю, что Прокопович или его подчиненные выбрасывали бы такие прогнозы в открытый доступ, не располагай они запасом прочности на случай всплеска панических настроений.
Виталий Силицкий 15.10.09
 
    *  *  *
 
                                 ПРАКАПОВІЧ, КАНЕЧНЕ, ГЕРОЙ...
 
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка, мяркуючы па ўсім, вырашыў пайсці ва-банк, але вынікі такой тактыкі часта бываюць непрадказальнымі.

ДЗЯРЖАВА Ў ДЗЯРЖАВЕ

Некалькі дзён назад Пётр Пракаповіч напісаў адкрыты ліст Сяргею Сідорскаму, у якім дастаткова недвухсэнсоўна заявіў, што над усёй банкаўскай сістэмай краіны навісла “значная пагроза”.

Кіраўнік НБ заўважыў, што з крызісам ліквіднасці ў дзяржаўных банках і ростам праблемных крэдытаў павялічыліся затрымкі падатковых ільгот. У сувязі з гэтым Пракаповіч прапанаваў знізіць патрабаванні да дзяржбанкаў па фінансаванні дзяржпраграм і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву.

Сідорскі на адкрыты ліст не адказаў. Затое ўскосна зрэагаваў на яго сам Аляксандр Лукашэнка, які на нарадзе па пытнню нагляднай дзейнасці сказаў літаральна наступнае: “Сёння Нацыянальны банк — гэта не проста спецыяльная ўстанова. Гэта дзяржава ў дзяржаве. Так быць не павінна”. Адразу зазначым, што рэпліка была адказам на прапанову Нацыянальнага банка не распаўсюджваць палажэнні ўказа па нагляднай дзейнасці на праверкі, што праводзяцца ў рамках банкаўскага нагляду. Пракаповіч лічыць, што такім чынам парушаецца незалежнасць Нацбанка, што павінна вельмі не спадабацца Міжнароднаму валютнаму фонду і Сусветнаму фонду.

Але такая рупліваць, хоць на дзве названыя ўстановы і ўскладваюцца вялікія спадзевы па ўтрыманні стабільнасці ўсёй беларускай эканомікі, не выклікала захаплення ў кіраўніка дзяржавы. І ён заявіў як адрэзаў: “Нацыянальны банк — гэта дзяржаўны інстытут. Ён павінен адпавядаць усім правілам”.

НЕДАТЫКАЛЬНЫХ НЯМА

Гэта ледзь не першая публічная водпаведзь Лукашэнкі свайму любімчыку, якога да нядаўняга часу на многіх важных нарадах прыводзілі ў прыклад усім высокім кіраўнікам як узор служэння дзяржаўным інтарэсам.

Больш за тое, не так даўно Пракаповічу прысвоілі званне не каго-небудзь, а Героя Беларусі, што само па сабе азначае аўтаматычнае залічэнне ў кагорту недатыкальных.

Але ў чарговы раз нас запэўніваюць у тым, што ў сённяшняй Беларусі няма недатыкальных асоб.

Прэсавая служба Нацбанка (не намеснікі старшыні і не кіраўнікі ўпраўленняў гэтай установы!) паспяшалася ледзь не абвергнуць свайго шэфа. Намеснік начальніка ўпраўлення Міхаіл Журавовіч сказаў Еўрарадыё, што “дадзенае пісьмо нельга разглядаць як аб’ектыўны дакумент аб стане банкаўскай сістэмы”.

ШТО НАЗЫВАЕЦЦА, ПРЫЕХАЛІ...

Далей Журавовіч прайшоўся па пытанні праблемных крэдытаў: “У нас гэтая лічба ніколі не ўтойваецца. У нас цяпер каля 3% праблемных крэдытаў пры нарматыве 5%. А міжнародная практыка дапускае 5-6%. Так што наша насельніцтва законапаслухмянае, калі гаварыць пра банкаўскую сістэму”.

Ці ўсё так гладка ў нашай банкаўскай сістэме і чаму падначаленыя Пракаповіча пачалі карэкціраваць яго ж выказванні?

КАЛІ ПАГЛЯДЗЕЦЬ УГЛЫБ

Спецыяльна для “Тут і цяпер” вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук сказаў, што ў абсалютным выражэнні велічыня праблемных крэдытаў сапраўды не такая і вялікая, але вось калі паглядзець углыб, то тут паўстае карціна яшчэ тая: “Трэба проста ўважліва прааналізаваць балансы нашых асноўных прадпрыемстваў і камерцыйных банкаў. І тады атрымаецца, што іх праблемны крэдытны партфель складае столькі, колькі і ў Расіі: дзесьці 25-30 працэнтаў. Згадзіцеся, тут ужо турбавацца трэба было, як кажуць, учора”.

Што тычыцца карэкцыі даволі жорсткіх выказванняў Пракаповіча з боку яго падначаленых, то тут Раманчук не бачыць вялікай інтрыгі: “Проста ў Нацыяльным банку (дый не толькі ў ім) вельмі баяцца, што людзі пасля заяў кіраўніка НБ пабягуць здымаць свае банкаўскія ўклады. А калі так будзе, то здарыцца сапраўдная катастрофа. Вось і перастрахоўваюцца”.

Дарэчы, Раманчук быў адным з нямногіх аналітыкаў, які ў свой час прадказваў заўсёды рахманаму і лаяльнаму Пракаповічу прэм’ерскае крэсла. Можа, апошні вырашыў не чакаць літасці ад прыроды і дасягаць жаданай мэты сваімі рукамі і заявамі? На думку Я.Раманчука, тут можа быць толькі два тлумачэнні: “Альбо Пракаповіча нехта скарыстоўвае, каб павесці атаку на Сідорскага, за якім ужо лічыцца шмат нявыкананых заданняў “партыі”, альбо Пётр Пятровіч сапраўды вырашыў заняць месца прэм’ер-міністра. Праўда, калі гэта здарыцца, то мы атрымаем старшыню ўрада без палітычных амбіцый”.

Колішні кіраўнік урада Міхаіл Чыгір катэгарычна не пагаджаецца з такім меркаваннем. Вось што ён сказаў нашаму выданню: “Я асабіста ведаю Пракаповіча і не веру ў яго прэм’ерскія амбіцыі. Аднак я сам здзіўлены яго публічнымі заявамі. Такія рэчы звычайна абмяркоўваюць у вельмі вузкім коле”.

НАВОШТА НАМ АРАБСКІЯ ГРОШЫ

Праўда, былы прэм’ер не падзяляе сённяшнюю велізарную занепакоенасць галоўнага банкіра краіны станам яе банкаўскай сістэмы: “Гады чатыры таму на мяне выйшлі багатыя арабы і прапанавалі стварыць у нас банк пад маё імя, статутны фонд якога б складаў мільярд долараў (!). Я звярнуўся з гэтай прапановай да Пракаповіча, і праз некаторы час мне стаў вядомы яго адказ. Яго сэнс зводзіўся да наступнага: ў Беларусі банкі пад імя не ствараюцца. Арабы адразу ж адмовіліся ад сваёй ідэі. Між тым, свае інвестыцыі ў іншыя краіны яны прасоўваюць толькі праз уласныя банкі. Вы можаце сабе ўявіць, колькі інвестыцый у нас магло бы быць, калі б рэалізавалася тая прапанова?”

Сапраўды, нягледзячы на неаднаразовыя тытанічныя высілкі Аляксандра Лукашэнкі, буйныя грашовыя патокі з Блізкага Усходу ў Беларусь пакуль так і не пацяклі. А сёння яны былі б вельмі дарэчы. І тады б, магчыма, Герою Беларусі не прыйшлося б публічна звяртацца да Сяргея Сідорскага.

ДА ВЕДАМА

Мала каму вядома, што Пракаповіч не першы раз уздымае праблему ліквіднасці ўсёй банкаўскай сістэмы краіны. Аб гэтым ён даволі выразна гаварыў у сваіх справаздачах у мінулым годзе і сёлета. Між тым, праблемныя крэдыты за студзень — жнівень гэтага года выраслі ў 3,3 раза.

ДАВЕДКА ТіЦ

Пётр Пракаповіч — старшыня праўлення Нацыянальнага банка з 1998 года. Па адукацыі будаўнік. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Пэўны час працаваў намеснікам старшыні прэзідэнцкай адміністрацыі, першым намеснікам прэм’ер-міністра. Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Герой Беларусі. 
Віктар АЛЯШКЕВІЧ
 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме