21:45 18.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ВУЧЫЦЕСЯ, БУРЖУІ!

17 верасня раніцай расійская служба Радыё Свабода паведаміла, што ўрад КНР вырашыў выдзеліць Беларусі адзін мільярд даляраў крэдыту.

Падвечар стала вядома, што сапраўды адзін мільярд. Але не крэдыту, а хутчэй інвестыцый у супольныя праекты.

Кітайскія таварышы – людзі вушлыя і практычныя. Даць проста крэдыт – гэта значыць, што ўрад Беларусі пусціць грошы на вецер: на ўтрыманне унутраных войскаў, амонаў, спецназаў і г. д. А вось накіраваць грошы на канкрэтныя ды супольныя праекты – гэта ўжо іншая справа. Грошыкі заўсёды будуць пад іх жа, кітайскім, кантролем, і менскія чыноўнікі нават пры іх умельстве наўрад ці здолеюць што-небудзь адшчыпнуць ад гэтага пірага. А каб прасунуць супольныя праекты ды заахвоціць менскі рэжым да іх рэалізацыі, КНР кінула “чаявыя” – 70 мільёнаў. Гэтай сумы яўна недастаткова, каб заткнуць дзіркі ў фінансавай гаспадарцы Беларусі, але падкарміць сяго-таго з яе можна.

Вось так – практычна, рацыянальна – трэба паводзіць сябе з менскай уладай і заходнім урадам і фінансавым інстытутам, а не даваць ёй грошы на праяданне. Хай сабе і пад працэнты.

Анатоль Сідарэвіч

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме