13:00 09.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
І. ВЕШТАРД І А. СІГАЕЎ CУСТРЭЛІСЯ З МІНІСТРАМ ЮСТЫЦЫІ
6 красавіка старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП Ірына Вештард і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Аляксей Сігаеў мелі сустрэчу з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым, пад час якой выклалі яму свае меркаванні і тлумачэнні аб сітуацыі, што склалася вакол Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Сустрэча праходзіла ў спакой най абстаноўцы. Абмежаванняў наконт працягласці размовы таксама не было, але І. Вештард і А. Сігаеў самі бачылі і разумелі, што са сваімі праблемамі на прыём да міністра юстыцыі прыйшлі і іншыя грамадзяне.
Перад сустрэчай у Міністэрстве Ірына Вештард правяла кансультацыі з сябрамі партыі, у тым ліку з Валянцінам Аскіркам, Вячаславам Болбатам, Мечыславам Грыбам, Ганнай Канюс, Валянцінам Лазарэнкавым, Ігарам Маслоўскім, Анатолем Сідарэвічам і Анатолем Юрэвічам аб тым, якія пытанні на сустрэчы з міністрам трэба абавязкова паставіць і якую інфармацыю данесці. У большай ці ў меншай ступені ўсе прапановы і парады таварышаў па партыі былі ўлічаныя.
Галоўная навіна: падчас размовы міністр В. Галаванаў сказаў, што ў Міністэрстве няма такога жадання, каб зачыніць БСДП.
Што цяпер трэба рабіць сябрам партыі? Працаваць над тым, каб належным чынам падрыхтаваць і правесці ХІІІ партыйны з’езд. Калі? Паводле разумення бакоў – 15 мая 2011 года.
Некаторыя пытанні застаюцца, і ў сувязі з гэтым В. Галаванаў прасіў адпаведнае ўпраўленне Міністэрства юстыцыі падрыхтаваць дакумент, з дапамогай якога пытанні БСДП сталі б вырашальнымі. Ірына Вештард і Аляксей Сігаеў па просьбе міністра юстыцыі пакінулі нумары сваіх тэлефонаў.
Гл. таксама:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |