16:15 11.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ВЕЛЬМІ МАЛА АПАНЭНТАЎ ДЗЕЙНАЙ УЛАДЫ ЎКЛЮЧЫЛІ Ў СКЛАД УЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ, ЯКІЯ НЕПАСРЭДНА ЛІЧАЦЬ БЮЛЕТЭНІ
Лічыць бюлетэні будуць 68 881 чалавек
Завяршылася фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у размове са “Свабодай” назваў наступныя лічбы:
· Камісіяў – 6387
· Чальцоў – 68 881
Прадстаўнікоў палітычных партыяў – 1572:
Аграрная партыя – 131
“Справядлівы сьвет” – 31
БСДП (Грамада) – 5
Сацыяльна-спартыўная партыя – 432
КПБ – 427
ЛДП – 95
АГП – 23
БНФ—17
Рэспубліканская партыя – 69
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці -- 342
Прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў – 25 233
Праз збор подпісаў -- 26 731
Ад працоўных калектываў – 15 345
* * *
Апазыцыю не пускаюць лічыць бюлетэні
Вельмі мала апанэнтаў дзейнай улады ўключылі ў склад участковых выбарчых камісіяў, якія вядуць непасрэдны падлік бюлетэняў выбарцаў. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сёньня сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмсілаў Беларусі Анатоль Ляўковіч:
“Вось канкрэтныя прыклады. Партыя “Справядлівы сьвет” у Салігорску вылучыла 28 чалавек, а ўключылі у камісіі толькі 2. Партыя АГП у Буда-Кашалёве вылучыла 9 прэтэндэнтаў, уключылі аднаго, у Мазыры –з 11 кандыдатаў уключылі двух.
Канчатковых дадзеных пакуль няма. Але ўжо можна сьмела казаць, што падчас фармаваньня тэрытарыяльных і акруговых камісіяў працэнт чальцоў гэтых камісіяў ад дэмакратычных сілаў быў вышэйшым параўнальна з адпаведным паказьнікам участковых камісіяў”.
Уладзімер Глод
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме