00:01 14.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ВАЙНА СПЭЦСЛУЖБАЎ АБУМОЎЛЕНАЯ СЫСТЭМАЙ КІРАВАНЬНЯ
Арышт супрацоўнікамі КДБ кіраўніка адной з упраў міністэрства ўнутраных спраў назіральнікі зьвязваюць найперш з абвастрэньнем барацьбы паміж сілавымі структурамі. За што змагаюцца спэцслужбы і калі скончыцца гэтая барацьба?
Стартам для чарговага вітка вайны спэслужбаў на думку некаторых незалежных назіральнікаў стала адстаўка з пасады міністра ўнутраных спраў , які пратрымаўся ў крэсьле міністра ажно амаль 9 гадоў — болей за усіх іншых сілавікоў у найноўшай гісторыі Беларусі. Журналіст мяркуе, што за гэтай адстаўкай пасьледуе маштабная кадравая чыстка кіраўнікоў МУС.
“Канфлікты паміж сілавікамі заўсёды існуюць, але раней гэта былі канфлікты паміж пэўнымі асобамі. Калі раней былі канфлікты паміж МУС і КДБ, гэта найперш былі асабістыя канфлікты. Прыкладам, паміж Навумавым і . Але зараз Навумава на пасадзе ўжо няма і фактычна ідзе зачыстка МУС сіламі КДБ для новых кадраў”.
Сяргей Сацук не выключае, што на пасаду міністра МУС нацэлілася групоўка, за якой стаяць гэтак званыя “маладыя воўкі” — палітыкі новай хвалі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі, з якімі зьвязваюць курс на зьнешнюю лібэралізацыю і паляпшэньне адносін з Захадам, з адначасовым утрыманьнем сытуацыі ўнутры краіны пад ранейшым жорсткім кантролем.
Але ці варта зусім пакідаць па-за ўвагай групоўку экс-міністра Уладзімера Навумава? На думку генэрал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы ня трэба прымяншаць ролю міліцэйскай супольнасьці, якая зацікаўленая ў тым, каб міністэрствам кіраваў прафэсіянал, а не чарговы “вараг, якіх ужо было дастаткова”. Вось толькі момант для атакі на пазыцыі МУС ягоныя ворагі абралі вельмі зручны, згаджаецца Мечыслаў Грыб:
“Ня думаю, што з зыходам Навумава гэтая вайна абвастрылася. Яна проста працягваецца. Але, канечне, яна набывае дадатковую вастрыню. Бо выканальнік абавязкаў міністра спадар яшчэ ня мае сілаў, каб рашуча адстойваць інтарэсы МУС. Таму для КДБ зараз вельмі зручна ісьці ў наступ”.
Старшыня КДБ пакуль ніяк не выявіў сваю пазыцыю што да сытуацыі ў кіраўніцтве МУС: арышт Івана Шышло падначаленыя Вадзіма Зайцава ніяк не камэнтуюць. Аднак, на думку назіральнікаў, гэта не азначае, што КДБ ёсьць толькі інструмэнтам у нечых руках. Летась ў канцы году, калі ў выніку скандалу вакол будаўніцтва катэджаў пад Менскам сышлі ў адстаўку два намесьнікі міністра ўнутраных спраў, загучалі галасы і пра хуткую адстаўку самога Ўладзімера Навумава. У сваім крэсьле ён пратрымаўся яшчэ чатыры месяцы, але ў рэшце рэшт сышоў кіраваць фэдэрацыяй хакею. Назіральнікі адзначаюць, што інфармацыю пра злоўжываньні адказных міліцыянтаў даў Аляксандру Лукашэнку ня толькі камітэт Дзяржкантролю, але і КДБ.
“Без КДБ ніводная справа на адказнага міліцыянта не адбудзецца.”, — кажа былы маёр міліцыі з Віцебску . Паводле яго, гэтая вайна не заціхае яшчэ з савецкіх часоў:
“Адназначна. „гэбэшнікі“ спрабавалі ўвесь час падчапіць на кручок міліцыянтаў, МУС зь вялікай радасьцю чапляла супрацоўнікаў КДБ. Ведаю некалькі такіх выпадкаў, нават у некаторых сам удзельнічаў. Але сытуацыя была якой? Ня тое, што нешта прыдумлялася. Проста прыходзіла інфармацыя, і па ёй дзейнічалі. Але калі не пацьвярджалася, то давалі назад. Тое самае і супраць міліцыі. Наколькі я ведаю „гэбэшнікаў“, іх хлебам не кармі, а дай падчапіць міліцыянта. Але я вось паглядзеў з боку і бачу, што цяпер міліцыянты займаюцца шмат чым недазволеным”.
Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны, калі заняўся палітычнай дзейнасьцю, амаль год ён адбыў за кратамі. Паводле былога палітвязьня шмат хто ў адміністрацыі калёніі, дзе ён сядзеў, быў карумпаваны:
“Карупцыя працяла наскрозь ня толькі вышэйшае чынавенства, але й міліцыю. Таму іх ёсьць, за што чапляць”.
Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы ня верыць ў вэрсію пра тое, што арыштаваны начальнік апэратыўнай ўправы нібыта праштрафіўся, будуючы дом, ці браў грошы, прызначаныя сакрэтным агентам:
“Хто цяпер з палкоўнікаў не будуе дом? Пакажыце мне такога. І навошта начальніку ўправы красьці з касы грошы сакрэтнага фонду? Па 50 тысяч адтуль цягаць? У яго ж была бухгалтэрыя, там усё кантралявалі. Тут справа толькі ў барацьбе за ўладу”.
Паводле яго, прызам ў такой барацьбе ёсьць найбліжэйшы “доступ” да Аляксандра Лукашэнкі, які, аднак, зацікаўлены, каб ніхто гэты прыз не атрымаў.
“Кіруецца з аднаго пульта ўсё. І задача для таго, хто на гэтым пульце, не дазволіць, каб вакол цябе аб’ядналіся й зрабілі нейкую кааліцыю, якая можа пагражаць тваёй ўладзе. Вось ў чым справа. Таму пры такой сыстэме кіраваньня існуе парадак: кожная структура павінна змагацца з другой структурай. Гэта сыстэма дзейнічае, калі не закон кіруе, а кіруе прыватны інтарэс адной асобы. Калі закон кіруе, там усё законам урэгулявана, кожны выконвае сваю функцыю, знаходзіцца на сваім сэктары дзеяньняў. А ў нас закон ня дзейнічае.”
Валер Костка абрунтаваў сваю думку наступным фактам: расьсьледаваньне выбуху на праспэкце Пераможцаў, які адбыўся летась на сьвята Назалежнасьці, вядуць сьледчыя міліцыі, між тым як паводле закону гэтай справай мусіць займацца КДБ, бо гэта быў тыповы тэракт:
“Функцыі сілавікоў адмыслова пераблытаныя, каб было лягчэй іх страўліваць ілбамі”, — мяркуе Валер Костка.
13.05.2009 22:05 Алег Грузьдзіловіч
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме