18:00 18.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Віталь Каліноўскі аштрафаваны за расклейваньне ўлётак з заклікам да салідарнасьці з палітвязьнямі
Мікашэвічы: штраф за салідарнасьць з Рубцовым
Мікашэвіцкі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі аштрафаваны на 3 базавыя велічыні (540 тысяч рублёў) за расклейваньне ўлётак з заклікам да салідарнасьці з палітвязьнямі.
Справу Віталя Каліноўскага разглядала камісія пры Мікашэвіцкім гарвыканкаме на чале зь яго старшынёй Галінай Сыцэвіч.
Камісія вырашыла, што Віталь Каліноўскі парушыў пастанову Савету Міністраў аб добраўпарадкаваньні населеных пунктаў.
«Я зачытаў ім цэлую прамову, абгрунтаваную Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Старшыня камісіі Галіна Сыцэвіч нават некалькі разоў мяне перабівала. Адна з чальцоў камісіі прапаноўвала даць мне найменшае пакараньне, але Галіна Сыцэвіч прапанавала прагаласаваць за 3 базавыя штрафу», — кажа спадар Каліноўскі.
У часе разгляду справы Віталь Каліноўскі зрабіў заяву, што расклейваньнем улётак ён хацеў выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі, і ў прыватнасьці зь Юрыем Рубцовым, якога судзілі якраз у дзень акцыі Каліноўскага.
Віталя Каліноўскага затрымалі міліцыянты ў Мікашэвічах 26 траўня, пасьля таго як ён расклейваў улёткі з выявамі беларускіх палітвязьняў.
* * *
Актывіста з Мікашэвічаў аштрафавалі за распаўсюд улётак пра палітычных вязняў
Віталь Каліноўскі.
Паводле рашэння адміністрацыйнай камісіі Мікашэвіцкага гарвыканкама сябра БСДП (Грамада) Віталь Каліноўскі пакараны штрафам у памеры тры базавыя велічыні.
Падставай для складання адміністрацыйнага пратаколу на грамадскага актывіста стала тое, што 26 траўня ён распаўсюджваў у родным горадзе ўлёткі з фотаздымкамі беларускіх палітзняволеных. Сваю акцыю Віталь Каліноўскі прымеркаваў да суду над палітвязнем Юрыем Рубцовым, які адбываўся ў Пружанах.
Падчас распаўсюду ўлётак Каліноўскі быў міліцыяй, а ў пастарунку на яго склалі пратакол на падставе часткі 2 артыкула 21.14 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама паводле пункта 17 Пастановы Савета Міністраў РБ №10/87 ад 28.12.2012 года (абвінавачванне тычылася расклейвання ўлётак нерэкламнага характару без дазволу).
Спачатку меркавалася, што справу будзе разглядаць суд, аднак урэшце Віталя Каліноўскага выклікалі на паседжанне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкама, дзе сябра БСДП (Грамада) спрабаваў давесці, што ў ягоных дзеяннях няма складу правапарушэння, спасылаўся на Канстытуцыю і міжнародныя стандарты, датычныя гарантыяў свабоды слова і распаўсюду інфармацыі. Як распавёў Віталь Каліноўскі, выслухаўшы гэтыя аргументы, некаторыя сябры камісіі прапанавалі абмежавацца мінімальным пакараннем (1 базавая велічыня), аднак старшыня камісіі настойвала, каб штраф быў больш сур’ёзным .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме