13:16 01.05.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Віншуем са святам 1 мая!

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) віншуе ўсіх са святам 1 мая!

Аснова нашага грамадства складаецца з людзей наёмнай працы, якія забяспечваюць нас усіх існуючым дабрабытам.

Менавіта медыкі, настаўнікі і кваліфікаваныя рабочыя патрабуюць адмысловай увагі дзяржавы і адмысловых ўмоў працы, маюць патрэбу ў рэальных прафесійных аб'яднаннях для абароны сваіх правоў і інтарэсаў.

Ва ўмовах дзяржаўнага капіталізма, які сфармаваўся ў цяперашняй Беларусі, рабочыя павінны быць вызвалены ад эксплуатацыі праз магчымасць аб'ядноўвацца ў незалежныя прафсаюзныя арганізацыі, дамагацца выканання наймальнікам лепшых умоў працы, бяспекі працы, дастойнай аплаты працы, ліквідацыі суботнікаў, ідэалагічных гадзін, прымусовых падпісак на дзяржаўныя СМІ і сяброўства ў праўладных арганізацыях.

БСДП, як і 120 год таму, стаіць на абароне людзей наёмнай працы і заклікае ўсіх рабочых гуртавацца вакол незалежных прафсаюзных цэнтраў, а свае палітычныя інтарэсы адстойваць праз нашу партыю!

Са святам і не здавайцеся!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме