19:45 24.03.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Віншаванне З’езду БСДП са 100-годдзем незалежнасці БНР
Для палітычных сілаў суседніх дзяржаваў БНР, якая адстойвала правы беларускага народа, была нежаданай рэспублікай. Усе яны квапіліся калі не на ўсю, дык хоць бы на частку беларускай зямлі, а так званыя вялікія дзяржавы кроілі карту Еўропы ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі. І на гэтай карце для Беларускай Дзяржавы месца не было. Існаванне Рады БНР, яе актыўная дзейнасць наміжнароднай арэне, а таксама геапалітычныя меркаванні змусілі бальшавікоў пайсці на саступкі беларускаму вызвольнаму руху. Так з’явілася Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, якая таксама была абвешчана незалежнай дзяржавай.
Жыве Беларусь!
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме