11:15 08.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Віцебскія сацыял-дэмакраты прынялі ўдзел у канферэнцыі па ЖКГ
Віцебскія сацыял-дэмакраты прынялі ўдзел у канферэнцыі “Праектаванне, будаўніцтва аб’ектаў жылой нерухомасці і эфектыўнае кіраванне жылой нерухомасцю у Рэспубліцы Беларусь”.
Канферэнцыя прайшла пад патранажам міжнароднай Асацыяцыі менеджмента нерухомасці з удзелам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Шораца А.П. і адказных супрацоўнікаў гэтага міністэрства. А таксама старшынь ЖСПК, Таварыстваў уласнікаў жылля, кіраўнікоў абслугоўваючых кампаній. Удзельнікамі канферэнцыі былі: намеснік старшыні партыі Валянціна Болбат і сябра ЦК—Алег Шулья.
Расказвае Валянціна Болбат:
Для нас з Алегам Шульей, які у Верхнядзвінску кіруе некалькімі жыллёва-спажывецкімі будаўнічымі кааператывамі, гэта не першы ўдзел ў семінары такога кшталту. Бо тэма ЖКГ для нас вельмі вострая яшчэ і па той прычыне, што праблемы гэтай галіны найбольш абвострана бачны на прыкладах жыцця невялічкіх гарадоў. І мы, як грамадскія актывісты, ужо не першы год, як кажуць “вядзем” гэту тэму ў сваім раёне. Нашымі намаганнямі было зладжана некалькі семінараў для прадстаўнікоў ЖКГ, дэпутатаў, старшынь ЖБСК у нашым горадзе з удзелам экспертаў ГА “Фонд імя Л.Сапегі”, ГА “Уласнае домаўладанне”, мы зрабілі паездку за вопытам у Асацыяцыю уласнікаў жылля “Віцебская альтэрнатыва”. Спрыялі таму, каб кіраўнікі раённай арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дэпутаты, грамадскія актывісты пазнаёміліся з вопытам вядзення жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў нашых суседзяў ў Польшчы, Латвіі, Літве…Распаўсюдзілі больш за трох тысяч улётак, якія тычацца найбольш праблемных пытанняў ЖКГ.
У выступленні Міністра ЖКГ мяне вельмі парадавала тое, што ён вельмі шчыра выказаўся пра набалелае і запрасіў усе зацікаўленыя бакі да супрацоўніцтва.Заўважу адну акалічнасць: у недалекім часе сеняшні Міністр кіраваў Віцебскай абласной структурай ЖКХ і менавіта ў гэты час тут быў створаны Савет па ўстойліваму кіраванню уласным домаўладаннем, які ён ўзначальваў, а яго намеснікам быў абраны адзін са старшыняў Таварыства ўласнікаў.
Мы з Алегам удзельнічалі ў працы другой секцыі, дзе разглядаліся пытанні регістрацыі і дзейнасці прыватнай кіруючай кампаніі, праблемы, магчымасці і перспектывы развіцця бізнесу ў сферы прафесійнага кіравання шматкватэрным домам.
Што мяне уразіла, дык гэта тое,што большасць кіраўнічак ЖБСК—гэта жанчыны, прычым вельмі адукаваныя, актыўныя і кампетэтныя у гэтай справе спецыялісты. І пашкадавала аб тым, што наша мясцовая ЖКГ так мала цікавіцца ўсім тым лепшым, што сёння ёсць у Беларусі. Дарэчы, расійскі эксперт, які быў удзельнікам канферэнцыі, вельмі станоўча ацаніў беларускі вопыт, нягледзячы на тое, што расійскае заканадаўства ў гэтай галіне больш прасунутае і прыватны бізнес там больш актыўна ўмацоўвае свае пазіцыі на рынку кіравання нерухомасцю.
Валянціна, Вы спрабавалі апошнім часам правесці такую сустрэчу, з удзелам экспертаў з Мінску і Віцебску, ў сваім раёне. І тэму вызначылі важную-капітальны рамонт..
--На жаль, не ўдалося правесці гэты семінар. Прычынай стала тое, што мясцовая ўлада неахвотна адгукнулася на гэту прапанову.Дарэчы, на гэтай канферэнцыі, сам Міністр далёка не ласкава адазваўся аб пазіцыі мясцовых уладаў, якім, па яго словах “..выгодно иметь под рукой послушную структуру”, маецца на ўвазе жыллёва-камунальныя гаспадаркі. І дадаў, што “..пытается содействовать диалогу для создания конкурентной среды в обустройстве и благоустройстве жилого фонда». Будзем спадзявацца, што гэты сігнал будзе пачуты мясцовымі ўладамі, ў тым ліку і ў нашым раёне.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме