23:02 30.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
В МИНСКЕ ПРОШЕЛ АНТИКРИЗИСНЫЙ ФОРУМ ОДС
30 марта в Минском Международном образовательном центре имени Йоханнеса Рау прошел Антикризисный форум, организованный Объединенными демократическими силами Беларуси. В его работе приняли участие десятки политиков, независимых экспертов, представителей демократического сообщества из регионов страны. Государственные структуры проигнорировали мероприятие.
30 марта в Минском Международном образовательном центре имени Йоханнеса Рау прошел Антикризисный форум, организованный Объединенными демократическими силами Беларуси. В его работе приняли участие десятки политиков, независимых экспертов, представителей демократического сообщества из регионов страны. Государственные структуры проигнорировали мероприятие.
С основным докладом на форуме выступил один из автором Антикризисной платформы ОДС, экс-глава Национального банка Беларуси Станислав Богданкевич. «Кризис – это пора изменений, и власти уже многое начали делать, но они не признаются, что заимствовали это из программы демократических сил», - отметил профессор. Богданкевич заявил о необходимости «публичного обращения власти с признанием ошибок», по словам экономиста, «ни одно решение не должно приниматься без публичной дискуссии». Среди докладчиков были также председатель Объединенной гражданской партии, глава Национального комитета ОДС Анатолий Лебедько, выступивший с приветственным словом, а также руководитель Научно-исследовательского центра Мизеса Ярослав Романчук, член президиума Политсовета ОДС Валерий Ухналев, ведущий социолог аксиометрической лаборатории «НОВАК» Надежда Ефимова.
Свое мнение по поводу документа высказали руководитель аналитического центра «Стратегия» Леонид Заико, экс-проректор БГУ Анатолий Павлов, экономист Александр Чубрик, член президиума БСДП Игорь Масловский, первый секретарь ПКБ Сергей Калякин и другие. Ярослав Романчук в своем выступлении привел десять причин, почему антикризисная платформа ОДС является нужной для граждан Беларуси, а выступивший в дискуссии член ПКБ, экс-депутат Верховного Совета СССР Николай Петрушенко, оценивая внутриполитическую и экономическую ситуацию в стране, подчеркнул, что есть опасность скатывания Беларуси к фашизму.
«В платформе много мер быстрого реагирования, что является положительной стороной документа, - это сокращение государственных расходов, поддержка не предприятий, а населения, хотя там так напрямую это и не было сказано, что в определенной степени можно посчитать недостатком, - высказал мнение по поводу антикризисной платформы ОДС экономист Леонид Злотников. - Это такой оперативный план, с которым процентов на девяносто я согласен. Мне не очень понравилось предложение по сокращению импорта, это советский подход. Я не считаю, как профессор Богданкевич, что у нас слишком много импорта. Это будет определять эффективность производства. У нас маленькая страна, она не может мало экспортировать-импортировать, у нас нет своих ресурсов. Я могу привести в пример Бельгию, в которой доля экспорта-импорта в ВВП больше, чем в Беларуси. Есть и другие пункты, например, в течение трех месяцев сократить на двадцать процентов доходы бюджета. Там не написано, от чего на 20%, но я догадываюсь, что не от ВВП, потому что это вообще сумасшедшее сокращение, нельзя быстро поворачивать такой огромный корабль, как бюджет страны. Это сразу надо перестать кому-то платить: то ли военным, то ли учителям, то ли чиновникам, но они что – не люди? А если их сократить сразу, куда мы их денем? Это немножко по большевицки. Надо было бы сделать упор на либерализацию и убрать те функции, которые выполняют чиновники, уменьшить государственное регулирование, а не говорить, что нужно сокращать этих чиновников».
В конце участники форума одобрили предложенную Антикризисную платформу. К слову, в зале заседаний ММОЦ не были замечены представитель государственных учреждений, министерств экономического профиля и других ведомств, хотя организаторы мероприятия приглашали госструктуры к участию в форуме. Зато за его работой наблюдали представители дипломатического корпуса, включая руководителя Офиса ОБСЕ в Минске посла Ханса-Йохена Шмидта.
Геннадий ЛОГИНОВ
* * *
Галоўная задача АДС – абарона сацыяльных правоў грамадзянаў
Дапамога грамадзянам у вырашэнні іх непасрэдных сацыяльных праблем павінна стаць галоўным накірункам дзейнасці Аб’яднаных дэмакратычных сіл падчас крызісу. Менавіта ў гэты бок скіраваны другі этап Сацыяльнага марша, пра які распавядалася падчас Антыкрызіснага форума, які адбыўся ў панядзелак у Менску. Паводле каардынатара Сацыяльнага марша Валерыя Ухналёва, першы этап кампаніі адбыўся яшчэ ў 2007 годзе, пасля таго як улады пазбавілі насельніцтва большасці сацыяльных ільгот. Тады па ўсёй краіне адбываліся пікеты, а вынікам кампаніі стала правядзенне масавай акцыі пратэсту ў Менску. Аднак выцягнуць на вуліцу шмат людзей апазіцыя не здолела. Цяпер фармат кампаніі вырашана перагледзіць, распавёў у інтэрв'ю Рацыі Валер Ухналёў:
- Мы б хацелі, каб удзел у Сацыяльным маршы прыняла больш шырокае кола людзей, а не толькі нашыя актывісты, якія ў любым выпадку падтрымліваюць нашыя акцыі. І толькі пасля таго, як мы паразмаўляем з людзьмі, калі яны даведаюцца, што мы прапануем у плане сацыяльнай абароны, і чаго ня здольныя зрабіць улады, мы будзем рыхтаваць масавыя акцыі пратэсту.
Эканаміст Аляксандр Чубрык у сваім выступе перад удзельнікамі форума таксама адзначыў, што сацыяльная абарона людзей ва ўмовах крызісу выходзіць на першае месца. Эксперт параіў апазіцыі звярнуць увагу на такую частку насельніцтва, як беспрацоўныя:
- У нас зараз па дадзеных, якія нідзе не публікуюцца, недзе каля 300 тысячаў беспрацоўных. З гэтых 300 тысячаў 40 тысячаў – зарэгістраваныя беспрацоўныя, але толькі палова з іх атрымоўваюць дапамогу ў памеры каля 50 тысячаў беларускіх рублёў. Гэта нельга назваць сацыяльнай абаронай.
На яшчэ дзве сацыяльна неабароненых групы людзей звярнуў увагу прысутных былы прарэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Анатоль Паўлаў:
- Гэта моладзь і пенсіянеры. І мы павінны ў межах Антыкрызіснай платформы больш сур’ёзна папрацаваць над рэформай пенсіённай сістэмы і сацыяльнай абароне моладзі. Улады ўжо дайшлі да абсурда. Хутка дзяржаўныя ўступныя іспыты абітурыенты будуць здаваць за ўласныя грошы. Я нават не магу ўзгадаць, дзе яшчэ такое ў свеце практыкуецца.
Кіраўнік зарэгістраванай ў Кіеве арганізацыі “Саюз – Чарнобыль – Беларусь” Аляксандр Ваўчанін прапанаваў дадаць да сацыяльна неабароненых тых людзей, якія ўзялі ў банках крэдыты, а зараз не ведаюць, як разлічыцца па пазыках:
Я не хачу спекуляваць на фінансавым крызісе, і казаць, што трэба таўчы ўлады, але без нашай дапамогі дзяржава ніколі самастойна не будзе вырашаць гэтае пытанне. Але калі сям'і няма чаго есці, а не тое што расплочвацца па крэдытах, то яе гэта тэма павінна ўсхваляваць. І мы, як прадстаўнікі апазіцыі, павінны наўпрост пра гэта казаць.
Паводле сацыялагічных дадзеных, пакуль беларусы яшчэ не адчулі на сабе ўсіх наступстваў крызісу. Аднак арганізатары Сацмарша ўпэўненыя, што да восені градус незадавальнення ўладамі сярод простых грамадзянаў будзе падвышацца, што можа прывесці да масавых акцый пратэсту. Прычым, падчас гэтых акцый апазіцыя будзе выходзіць ужо і з палітычнымі патрабаваннямі – адстаўкі ўраду і правядзення ў краіне свабодных дэмакратычных выбараў.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Менск. 30-03, 19:00
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме